Опубликовано: 05 июня 2022, 11:36
906
На Нарачы адкрылі курортны сезон
У курортным пасёлку Нарач 4 чэрвеня адбылося адкрыццё летняга курортнага сезона.
Свае вырабы паказалі народныя майстры, канцэртную праграму «У рытмах курортнага лета» прадставілі артысты з Мядзельшчыны — юныя і дарослыя, паведамляе «Нарачанская зара».
Шмат забаў было на свяце для хлопчыкаў і дзяўчынак: да ўсяго для іх правялі дзіцячую дыскатэку.
Фатаграфii з сайта narachanka.by
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter