Опубликовано: 31 октября 2013, 13:16
18

Каталіцкія восеньскія Дзяды ў Смаргоні адзначаць 1 і 2 лістапада

Памінальны абрад будзе выкананы смаргонскімі работнікамі культуры сумесна з каталіцкай супольнасцю на гарадскіх могілках.

Як паведаміла Край.бай метадыст па фальклоры раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Галіна Крацянок, традыцыі менавіта такім чынам сустракаць восеньскія Дзяды ўжо шмат гадоў:

– Абрад памінання продкаў адбываецца звычайна ўвечары. Працэсія з запаленымі свечкамі ў суправаджэнні аркестра накіроўваецца да галоўнага крыжа на могілках. Пачынаюць абрад супрацоўнікі раённага метадычнага цэнтра і раённага Дома культуры, якія чытаюць словы памінання продкаў: бацькоў, дзядоў.

Працягвае памінанне ксёндз, які выказвае ўдзячнасць выканаўцам і словамі “З верай і спакоем даверым нашы сэрцы святой месе” пачынае богаслужэнне па каталіцкім абрадзе.

Як паведаміла суразмоўца, такім чынам успомняць продкаў на ўсіх гарадскіх могілках, якіх у Смаргоні тры.

На старых могілках памінальнае богаслужэнне 1 лістапада правядзе пробашч касцёла Святога Міхаіла Архангела Здзіслаў Вэдэр.  

Вольга НЯЎЗОРАВА



Читайте также

Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.