Опубликовано: 18 июня 2013, 17:56
86

Інфармацыя пра пілігрымкі ў Будслаў Мядзельскага раёна

У санктуарыі Маці Божай Будслаўскай штогод збіраюццца тысячы вернікаў з усёй Беларусі. Сярод пілігрымаў, якія прыбываюць на свята, таксама і тыя, хто прыходзіць у Будслаў (Мядзельскі раён) пешшу.

Сatholic.by прапануе ўвазе спіс пешых пілігрымак, а таксама інфармацыю для тых, хто хоча паехаць ў Будслаў роварам ці аўтобусам.

Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў

Пачатак: 1 ліпеня, пасля святой Імшы на 8.00.

Кошт удзелу ў пілігрымцы - 100 тысяч бел. руб.

Запісацца на пілігрымку можна ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі або ў кожнай парафіі Мінска.

Падрабязнасці па тэлефоне 8 (017) 203-65-41.

Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 29 чэрвеня пасля святой Імшы на 18.30.

Пешая пілігрымка Віцебск-Будслаў

Пачатак: 28 чэрвеня, 06.00, касцёл святой Барбары.

Кошт удзелу - 100 тысяч бел. руб.

Запісацца на пілігрымку, а таксама атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне
+375 29 291 73 29, а. Крыштаф Кац’ян.

Пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў

Пачатак: 30 чэрвеня, 07.30.

Кошт удзелу - бясплатна, аплаціць трэба будзе кошт дарогі з Будслава (колькасць будзе вядома пазней).

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8 029 592 65 69.

Рэгістрацыя пілігрымаў па тэлефоне 8 029 710 50 37, або праз e-mail: agagata@mail.ru.

Пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў

Пачатак: 27 чэрвеня, 07.00, касцёл Маці Божай Фацімскай.

Кошт удзелу - 80 тысяч бел. руб.

Запісацца на пілігрымку можна не пазней 15 чэрвеня ў кожнай парафіі Пінскай дыяцэзіі або па тэлефонах:
+375 29 790 16 75, кс. Юрый Медушэўскі, +375 29 226 44 29, кс. Аляксандр Канановіч.
piligrim.baranаvichy@gmail.com

Пешая пілігрымка Полацк-Будслаў

Пачатак: 1 ліпеня пасля малітвы ў 07.00.

Кошт удзелу - 50 тысяч бел. руб.

Запісацца на 10-ю пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефонах: +375 29 652 82 94, +375 29 217 26 25, кс. Вячаслаў Барок.

Пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў

Пачатак: 2 ліпеня пасля святой Імшы ў 7.00.

Запісацца на пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне +375 33 677 27 55, кс. Міхаіл Цвячкоўскі.

Пешая пілігрымка Нарач-Будслаў

Пачатак: 3 ліпеня, пасля святой Імшы на 12.00.

Кошт удзелу - 40 тысяч бел. руб. Запісацца на пілігрымку, а таксама атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне
+375 29 759 91 18, Ірына.

Пешая пілігрымка Вілейка-Будслаў

Пачатак: 02 ліпеня, пасля святой Імшы на 08.00.

Кошт удзелу - ахвяраванні.

Запісацца на пілігрымку, а таксама даведацца больш інфармацыі можна ў закрыстыі касцёла або па тэлефоне 8 (01771) 53 6 54

Пешая пілігрымка Гудагай-Будслаў

Пачатак: 29 чэрвеня пасля св. Імшы ў 7.00

Кошт удзелу - каля 100 000 бел. руб.

Запісацца можна па тэлефоне +375 29 6561925, +375 29 7876304, а. Тадэвуш Маравіцкі OCD

Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 23 чэрвеня пасля святой Імшы на 13.00.

14-я пешая салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка Смаргонь-Будслаў

Пачатак: 30 ліпеня пасля св. Імшы ў 9.30.

Кошт удзелу - каля 120 тысяч бел. руб.

Запісацца на пілігрымку, а таксама даведацца больш інфармацыі можна па тэлефоне 8 (01592) 22 7 95.

Пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў

Пачатак: 2 ліпеня пасля св. Імшы на 09.00, касцёл святога Казіміра.

Кошт удзелу — 100 тысяч бел. руб.

Запісацца можна непасрэдна перад пачаткам пілігрымкі, а па ўсіх пытаннях звярнуцца па тэлефоне
+375 29 767 72 18, а. Віталь Юркевіч OFMCap

Роварная пілігрымка Мінск-Будслаў

Ад’езд: 3 ліпеня пасля святой Імшы на 09.00 у парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Узрост пілігрымаў: ад 14 да 60 гадоў.

Запісацца на 10-ю пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на роварах, а таксама ўдакладніць падрабязнасці пілігрымкі можна ў закрыстыі Чырвонага касцёла або па тэлефонах:
+375 29 632 42 03, +375 33 637 15 17, Наталля

Аўтобусная пілігрымка Мінск (архікатэдра)-Будслаў

Выезд: 5-га ўвечары, прыезд у Мінск 6-га ўвечары.

Кошт: 100 тысяч бел. руб.

Запісацца можна толькі ў закрыстыі.

Выезд: 6-га раніцай (адзін дзень)

Кошт: 90 тысяч бел. руб.

Запісацца можна толькі ў закрыстыі.

Аўтобусная пілігрымка Мінск (Чырвоны Касцёл)-Будслаў

Арганізатар — суполка «Каштоўная пярліна».

Выезд: 6 ліпеня у 06.00, вяртанне ў 18.00.

Кошт паездкі — 75 тысяч бел. руб.

Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефоне +375 29 550 12 19, Ларыса.

Па матэрыялах catholic.by



Читайте также

В Вилейке в арендной квартире можно пожить бесплатно целых 7,5 лет, но с одним нюансом. Сходили и посмотрели, что за она
В Вилейке на арендное жилье – конкуренция. В новостройках в Северном микрорайоне, например, – вообще не пробиться: все, что были – заселены, а новые еще не построили. Но мы нашли один вариант аренды, правда, с нюансом.
К какому ценнику нужно готовится родителям при покупке школьной формы – ответили в Беллегпроме
Демонстрация школьной одежды к 2022-2023 учебному году прошла в Национальном центре художественного творчества детей и молодежи Минобразования Республики Беларусь.
В Молодечно «Рено» протаранил металлическое ограждение дороги
В Молодечно на пересечении Великого Гостинца с Городокской улицей поздним вечером 26 июня автомобиль «Рено Меган» врезался в металлическое ограждение дороги.