Опубликовано: 07 августа 2014, 10:59
49

Хлебам-соллю сустракалі 3 жніўня на Маладзечаншчыне ўдзельнікаў «Бегу дружбы і міру» (ФОТА)

Самая працяглая ў свеце эстафета стартавала з Лісабона, сталіцы Партугаліі. Агонь дружбы прыйшоў у Беларусь з Літвы.

Як паведамляе “Маладзечанская газета”, на мяжы са Смаргонскім раёнам эстафету прынялі атлеты-аматары Васілій Лябецкі і Уладзімір Крашчанка, якія раніцай 3 жніўня далучыліся да інтэрнацыянальнай каманды. На шляху да самага цэнтра Маладзечна з факелам у руцэ яны ўзначальвалі калону. Партал Край.бай пісаў раней аб тым, што маршрут міжнароднай эстафеты «Бег Дружбы» пройдзе праз Ашмяншчыну, Смаргонь і Маладзечна.

Васілій Лябецкі і Уладзімір Крашчанка ўзначальвалі прабег ад мяжы Смаргонскага і Маладзечанскага раёнаў да Цэнтральнай плошчы горада

Изображение 4

Изображение 1
У час кароткага перапынку юным спартсменам, школьнікам, усім, хто вітаў гасцей у той дзень, цікава было даведацца пра гісторыю прабегу, маршрут і працягласць. У час размовы ўдзельнікі эстафеты паведамілі, што сёлета прабег мае працягласць па Еўропе больш за 24 тысячы кіламетраў. Адначасова такія эстафеты праходзяць у Азіі, Амерыцы, Афрыцы. У Беларусі атлеты пераадолеюць 750 кіламетраў. Маршрут пройдзе праз Заслаўе, Мінск, Стоўбцы, Нясвіж, Баранавічы, Ліду, Гродна і завершыцца ў Югаславіі, у Бялградзе, 7 кастрычніка.

Изображение 2

– Я ўжо трэці раз удзельнічаю ў гэтым прабегу, – расказаў інжынер са Смаленска Міхаіл Радзівонаў. – Спортам займаюся толькі для сябе, каб падтрымліваць добрую фізічную форму. У нашай групе, дарэчы, усе аматары. Мае сябры жывуць у Аўстрыі, Польшчы, Германіі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Украіне, Македоніі, многіх іншых краінах. Мы не толькі маем зносіны праз інтэрнэт, але і сустракаемся. Гэты прабег лічу вельмі важным для прапаганды міру і стабільнасці ва ўсім свеце. Хачу нагадаць словы дзевяціразовага алімпійскага чэмпіёна Карла Льюіса: «Несучы факел дружбы, мільёны грамадзян робяць крок да гармоніі, узводзячы мост паміж культурнымі і сацыяльнымі адрозненнямі, якія раздзяляюць свет».

Изображение 5

У той жа дзень да прабегу далучыліся юныя маладзечанцы. Наступны прыпынак удзельнікі эстафеты зрабілі на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

Изображение 3

Паводле Маладзечанскай газеты

Читайте также

От тракториста до начальника производства. Нашли актуальные вакансии в Вилейском районе с зарплатой от 2 тысяч рублей
На официальном портале государственной службы занятости опубликован ряд вакансий с высокой зарплатой. По состоянию на 12 марта на сайте мы нашли несколько десятков организаций и предприятий, где есть предложения с заработной платой от 2 тысяч белорусских рублей и выше.
В Вилейке водитель совершил наезд на пешехода. Пострадавшему потребовалась помощь медиков
Дорожно-транспортное происшествие произошло в Вилейке 15 марта около 8 часов 55 минут.
Единственный гол с игры. ФК «Молодечно» дебютирует в элите и пропускает либо с пенальти, либо на флажке
Футбольный клуб «Молодечно» 15 марта в Гродно сыграл первую игру в высшей лиге чемпионата Беларуси после своего 22-летнего отсутствия в ней.