Гуканне вясны па-студэнцку адбудзецца 24 сакавіка ў Вязынцы на Маладзечаншчыне
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» правядзе 24 сакавіка на тэрыторыі музея Янкі Купалы ў Вязынцы свята Гукання вясны ў нацыянальным стылі.
На свяце будуць традыцыйныя спевы, веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні, танцы пад дуду, кірмашык і шмат чаго іншага, паведамляе Студэнцкае этнаграфічнае таварыства на сваёй старонцы Укантакце.
З сабой акрамя музычных інструментаў, строяў, добрых настрояў, дзяцей і сяброў арганізатары прапануюць браць бліны, тэрмасы з гарбатай і кавай, птушак з цеста, стужкі каляровыя на дрэвы і цёплыя рэчы. Таксама яны запрашаюць рамеснікаў (з вырабамі птушак-кветак і іншай прыгажосцю).
Кошт квітка – уваходны квіток у музей.
Убачыць рэпартаж з мінулага года можно ТУТ.