Опубликовано: 19 ноября 2013, 14:27
18

ФОТАРЭПАРТАЖ: Лепшых рупліўцаў вёскі ўшаноўвалі на раённым свяце ў Маладзечне

Героямі ўрачыстасці, што прайшла 15 лістапада ў Палацы культуры Маладзечна, сталі работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Аб гэтым паведамляе “Маладзечанская газета”. Удзельнікаў свята віталі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сарока, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Галіна Лазоўская і Станіслаў Кулеш, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец.

Изображение 1

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзій Бажко адзначыў работу прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці – ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», ААТ «Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў». Таксама ёсць чым ганарыцца і калектывам Маладзечанскага хлебазавода і СТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод-«Аквадыў», піша газета.

Изображение 2

Прагучалі імёны тых, хто дабіўся сёлета найлепшых вынікаў. Так, на сяўбе лідарамі сталі ААТ «Усход-Агра» (дырэктар Аляксандр Жыгарэнка), ААТ «Палачаны» (Станіслаў Завадскі) і ААТ «Заскавічы» (Аляксей Раманюк). Пераможцамі раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых былі прызнаны ПСУП «Яхімоўшчына-Агра», якім кіруе Часлаў Бажко, ААТ «Гарадзілава» (дырэктар Андрэй Стадуб) і ПУП «Маркава-Агра» (Леанід Клімовіч). У нарыхтоўцы кармоў у раёне вызначыліся ПУП «Забудова-Агра» (дырэктар Уладзімір Лукша), КСУП «Беразіна-аграпрадукт» (Аркадзій Луновіч) і ААТ «Хоўхлава» (Галіна Нелюб).

Изображение 3

Дыпломы, Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі атрымалі лепшыя вадзіцелі, камбайнеры, жывёлаводы, іншыя прадстаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – больш за 150 чалавек.

Изображение 4

Была таксама падрыхтавана канцэртная праграма.

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 17

Изображение 18

Изображение 19

Изображение 20

Изображение 21

Изображение 22

Паводле “Маладзечанскай газеты”
ФОТА Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА, Кraj.by



Читайте также

35-летний житель Ошмян угнал у приятеля «Рено» - иномарка приглянулась еще во время общего застолья
Правда, далеко уехать не вышло - владелец машины проснулся и заявил об угоне в милицию.
«Даже на картошку ездил в туфлях». Как молодечненец с рыжей шевелюрой делал стиль, и зачем ему борода – на это стоит взглянуть
Дмитрию Ефименко никогда не приходилось прилагать усилия, чтобы выделиться среди остальных. Природа наградила его яркими данными. Наоборот, был период, когда хотелось быть как все и не высовываться.
В белорусских школах начнут изучать железнодорожные профессии. Узнали, когда и в каких классах
Факультатив вводится для осознанного выбора железнодорожных профессий.