Опубликовано: 11 апреля 2022, 13:01
1538

Дом на Маладзечаншчыне, дзе лесвіца захавалася з «польскага часу», а бярвенні – з Першай сусветнай вайны

Дом №2 на вуліцы Вакзальнай у Палачанах адрозніваецца незвычайнай архітэктурай. Велічны фасад, калоны, балкон. Гэтыя элементы не характэрныя для жылога будынка.

Аб незвычайным доме пiша «Маладзечанская газета».

З гісторыяй пабудовы пазнаёміла жыхарка Мінска Ірына Яцукевіч, якая прыехала ў Палачаны наведаць сваякоў. 

– Дом быў пабудаваны ў 1933 годзе, – паведаміла жанчына. – Прычым у якасці будматэрыялаў прымяняліся бярвенні, што засталіся пасля дэмантажу вайсковых складоў часоў Першай сусветнай вайны. У доме да 1939 года размяшчалася адміністрацыя мясцовай гміны. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР тут працаваў сельскі Савет. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі будынак займала нямецкая камендатура.

Ірына Сцяпанаўна расказала, што на гарышчы жыхары знайшлі польскія дакументы, прапагандысцкія нямецкія лістоўкі, газеты, што выдавалі ў БССР. Многія матэрыялы сталі музейнымі экспанатамі.

Лесвіца на другі паверх захавалася яшчэ з «польскага часу».

Між тым гісторыя дома працягвалася. Пасля вызвалення ў будынку зноў размясціўся сельскі Савет. Потым тут была сярэдняя школа. І, нарэшце, кватэры ў доме атрымалі настаўнікі. Доўгі час тут жыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны работнік адукацыі Міхаіл Абрамовіч.

Разам з Ірынай Яцукевіч прайшліся па доме, убачылі лесвіцу, якая захавалася яшчэ з «польскага часу», ацанілі від на наваколле з балкона. На гарышчы заўважылі нямецкі складны ложак, некалькі старых прадметаў сялянскага побыту. Сапраўдны краязнаўчы музей. Уразілі высокая столь і прасторныя пакоі. У такім антуражы няцяжка ўявіць сабе жыццё некалькі дзясяткаў гадоў таму.

Алег БЯГАНСКІ
Фатаграф
ii Аляксея ПЛАТКО



Читайте также

Рано переобулись. В Беларуси резко похолодает
В конце марта и в начале апреля синоптики прогнозируют резкое похолодание.
Жители Нарочи под Вилейкой пожаловались властям на «кругосветный» автобус
С проблемой люди обратились к заместителю председателя Вилейского райисполкома Людмиле Слепцовой, когда она встретилась с трудовым коллективом Нарочской средней школы.
Узнали, сколько семейных дебоширов в Молодечненском районе и куда можно обратиться за помощью
С 13 марта стартовала республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!». Она пройдет в три этапа, основной из них – с 3 по 7 апреля.