Опубликовано: 23 октября 2012, 20:26
38

Браслаўчане знайшлі рэдкі грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

Сям’я Прошкаў з Браслава знайшла ў лесе пад Урбанамі рэдкі грыб.

Як піша “Браслаўская звязда”, грыб аднагадовы, буйны, дыяметрам 10-40 см, вагай да 10 кг. Пладовае цела складаецца з цэнтральнага пянька з адыходзячымі ад яго шматлікімі галінаванымі ножкамі, якія заканчваюцца плоскімі капялюшыкамі шырынёй 4-8 см. Паверхня капялюшыка радыяльна-маршчыністая, шурпатая, арэхавая, часам бурая, у кірунку да ножкі заўсёды больш светлая. Пах прыемны, захоўваецца пры высушванні.

Расце ў Еўропе, на Каўказе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі.
Выклікае белую асяродкавую гнілату, заражэнне адбываецца пасродкам міцэлію, які распаўсюджваецца ў глебе ад аднаго дрэва да іншага. Пладовыя целы размяшчаюцца нярэдка на некаторай адлегласці ад ствала, з каранямі якога яны злучаны міцэліем, з’яўляюцца ў ліпені — верасні. Грыб за 10 сутак можа дасягнуць 1 м у дыяметры і важыць да 20 кг.

"Браслаўская звязда"

Читайте также

40-летний вор задержан с «уловом» с трех кладбищ Вилейского района
Сыщики Минской и Гродненской областей вблизи городского кладбища в Вилейке задержали 40-летнего жителя Ошмянского района.
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
Открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна – 2025» посвятили Олегу Елисеенкову
Воспоминания об Олеге Елисеенкове, знаменитые артисты и известные хиты, фейерверк и приветствие министра культуры - чем запомнилось открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2025».