Опубликовано: 19 ноября 2015, 14:06
50

Білет на творчы вечар “Галасы часу” выйграў маладзечанец Іван Марчанкаў

Творчы вечар “Галасы часу” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры горада Маладзечна.

Розыгрыш білета ладзілі партал Край.бай і Палац культуры. Удзельнікам трэба было адказаць на пяць пытанняў пра Маладзечна. Білет атрымоўваў той, хто першым дашле правільныя адказы і адзначыцца ў каментарах пад публікацыяй з пытаннямі.

Іван Марчанкаў быў не адзіным, хто даў правільныя адказы, але яго ліст прыйшоў першым.

Мужчына расказаў нам, што нарадзіўся і жыве ў Маладзечне. У нашых розыгрышах удзельнічае не першы раз, але выйграў упершыню. На канцэрт плануе пайсці з жонкай – сям'я з'яўляецца прыхільніцай творчасці "Песняроў", асабліва перыяду Уладзіміра Мулявіна.

Адказы на пытанні

1) Які горад у 2016 годзе стане культурай сталіцай Беларусі?
Маладзечна.

2) Адкуль паходзіць назва горада Маладзечна (самая папулярная версія)?
Вікіпедыя першай называе наступную версію: Тапонім «Маладзечна» паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая знікла ў выніку меліярацыйных прац.

3) Калі і ў якім дакуменце ўпершыню згадваецца горад Маладзечна?
Першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна змяшчаецца ў прысяжным лісце князя Ноўгарад-Северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388.

4) У якім стагоддзі ўзнік Маладзечанскі замак?
У IV стагоддзі.

5) Чый палац быў пабудаваны ў Маладзечне ў ХVІІІ стагоддзі, але цяпер адносіцца да страчанай спадчыны?
Палац Агінскіх.

Усім дзякуем за ўдзел і запрашаем удзельнічаць у наступным розыгрышы.

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ



Читайте также

В школе Молодечно откроется класс робототехники
В школах Минской области откроются 23 класса робототехники. Проект нацелен на обучение нового поколения инженеров, способных работать с передовыми ИТ-решениями и изобретать новые.
Фура из Таджикистана под Мяделем сбила велосипедиста – он в больнице
Возле Мяделя 12 августа за 15 минут до полуночи фура «Ивеко» сбила 50-летнего велосипедиста. Мужчина получил телесные повреждения и был доставлен в больницу.
Госстандарт Беларуси запретил российское мороженое. И вот какое
По результатам исследований, в составе обоих продуктов обнаружили высокое содержание заменителя молочного жира.