Опубликовано: 30 июня 2012, 11:02
19

Расійскія гісторыкі назвалі імя ўпаўнаважанага НКВД у Вілейцы, адказнага за расстрэлы

Займацца складаннем спісаў на расстрэл у Вілейку быў накіраваны старшы лейтэнант Нікалай Кажэўнікаў.

“Рэгіянальная газета” са спасылкай на “Газэта выборча” друкуе інтэрв’ю з расійскім гісторыкам Наталляй Лебедзевай, якая расказвае пра тое, што нарэшце знайшоўся схаваны 72 гады “беларускі катынскі спіс”. Гэта імёны 1996 палякаў, вывезеных НКВД на катаванні ў Мінск і якія хутчэй за ўсё былі расстраляныя па загадзе Сталіна і Берыі.

Знайшоўся схаваны 72 гады “беларускі катынскі спіс” – імёны 1996 палякаў, вывезеных НКВД на катаванні ў Мінск. Фота Agencja Gazeta

Сярод іншага “Газэта выборча” піша, што займацца складаннем спісаў на расстрэл у Вілейку быў накіраваны старшы лейтэнант Нікалай Кажэўнікаў.

– Даўно падазравала, што сляды таго, што даследчыкі называюць “беларускім катынскім спісам” трэба шукаць у архівах 15-й брыгады Канвойных Войскаў, якая ў 1940 годзе размяшчалася ў Беларусі і перапраўляла вязняў НКВД у сталіцу рэспублікі. Прадчуванне мяне не падвяло, – сказала Лебедзева. Яна перадала “Газэце выборчай” спісы 1996 чалавек, вывезеных з турмаў НКВД у Брэсце, Пінску, Баранавічах, Гродне, Беластоку і іншых гарадах на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі пасля 5 сакавіка 1940 г.

У той дзень Палітбюро ВКП(б) прыняло рашэнне пра забойства без суда больш за 21 тысячу польскіх ваеннапалонных і палякаў, зняволеных на тэрыторыях, занятых паўгода раней. Да гэтага часу атрымалася скласці спісы забітых з лагераў у Казельску (пахаваныя ў Катыні), Асташкаве (Меднае пад Цверру) і Старабельску (Харкаў) і ў Заходняй Украіне.

У той самы час не быў вядомы “беларускі катынскі спіс”, у якім павінна быць больш за 3,8 тысячы палякаў. Частка з іх, а можа і ўсе, былі забітыя ў Мінску і пахаваныя ў блізкіх Курапатах.

Праз два тыдні пасля загаду Берыі аб ліквідацыі палякаў, народны камісар унутраных спраў накіраваў з Масквы у Беларусь пяць спецыяльных брыгад НКВД. – Гэта “каманды смерці”, якія вырашалі, хто з польскіх вязняў мусіць быць расстраляны – расказаў “Газэце выборчай” гісторык Нікіта Пятроў, які знайшоў імёны “селекцыянераў Берыі”.

У Беластоку палякаў да расстрэлу накіроўваў Ізраіль Пінзур. Крывавую місію ў Баранавічах даверылі старшаму лейтэнанту Андрэю Сінявому. У Брэсце – старшаму лейтэнанту Грыгорыю Фінкельбергу. Пінск быў давераны старшаму лейтэнанту Аляксандру Купрыянаву. У Вілейку накіравалі старшага лейтэнанта Нікалая Кажэўнікава.

Дакументы, якія перадала прафесар Лебедзева, гэта запоўненыя ад рукі (мяркуючы па характары пісьма адным чалавекам) табліцы з прозвішчамі, імёнамі і імёнамі па бацьку вязняў, якіх 15-я брыгада перавозіла вясной 1940 года. Ёсць таксама звесткі, калі і куды іх транспартавалі.

Спісы паказваюць, што пасланнікі Берыі адразу пасля прыбыцця завалілі работай 15-ю брыгаду. З канца сакавіка да ліпеня прывозілі ў Мінск групы нават да 60 чалавек. 1 красавіка НКВД прыняло ў сталіцы рэспублікі 53 чалавекі толькі з Брэста. Усяго ў Мінск завезлі звыш за 1800 з 1996 чалавек. На думку Лебедзевай 99 працэнтаў з іх там і расстралялі – у той самы час калі расстралялі афіцэраў у Катыні. Цверы, Харкаве.

– Гэта ўсё яшчэ можа быць праверана. Усе сем’і палякаў, знішчаных па загадзе палітбюро ВКП(б) спецыяльным рашэннем палітбюро былі высланыя ў Казахстан. Параўноўваючы спісы з архіву канвойных войскаў са спісамі дэпартаваных, мы разгорнем хаця б частку “беларускага катынскага спісу” – запэўнівае Лебедзева. Мае намер неўзабаве гэта зрабіць.

Раней “беларускі катынскі спіс” з 1149 імёнамі склаў Цэнтр Карта на падставе сведчанняў сем’яў вязняў НКВД, след якіх быў згублены. Некаторыя імёны са спісу Карты ёсць таксама у спісах 15-й брыгады – сярод іх бамбардыр Балеслаў Адлер, камендант пастарунку паліцыі ў Засулах пад Стоўбцамі Ян Крахмальчык і улан з Гродна Станіслаў Кульчынскі.

Дакументы, якія “Газэта выборча” мае намер апублікаваць цалкам, гэта першае за 72 гады сведчанне аб лёсах людзей, якія трапілі ў рукі НКВД.

– Гэта пераломнае адкрыццё, – каментуе доктар Анджэй Кунэрт, сакратар Рады Аховы Памяці Змаганняў і Пакут. – Факт, што гэтыя дакументы існуюць, дае надзею не толькі на адкрыццё спісу ахвяр, але таксама на высвятленне месца пахавання польскіх ахвяр НКВД.

* Расійскія архівы трэба адкрываць павольна і асцярожна. У нас брат страляў у брата. Навошта нам паўтарэнне катаклізмаў? – кажа Андрэй Арцізаў, начальнік Федэральнай архіўнай службы Расіі.

Наши новости и фотографии в Инстаграме

Читайте также

Молодечненец нашел в магазине чужой кошелек – деньги забрал, портмоне выбросил
60-летний житель Молодечно в одном из дискаунтеров на улице Мира нашел кошелек, забытый кем-то на столе возле контрольных весов.
Офтальмолог из Молодечно Мария Шакура получила Благодарность Президента
Александр Лукашенко подписал распоряжение об объявлении Благодарности Президента Республики Беларусь 30 представителям различных сфер деятельности.
Копии чудотворных икон объезжают на машинах Беларусь
12 июня из Гродно стартовало покаянное паломничество, в котором по стране везут копии одних из самых почитаемых белорусских икон Божьей Матери.