Опубликовано: 09 июля 2012, 12:27
30

Паэтычны слэм адбудзецца 14-15 ліпеня на Астравеччыне

Удзел бяруць паэты і літаратары Віталь Рыжкоў, Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын, Усевалад Сцебурака і іншыя. Вядучы імпрэзы – Андрэй Хадановіч.

Пра гэта Краю паведаміў Усевалад Сцебурака.

Паэтычны слэм адбудзецца 14-15 ліпеня на возеры Кайміна.

Даведка: Слэм – бітва паэтаў. Ад звычайных паэтычных чытанняў адрозніваецца наяўнасцю моманту гульні, спорту ў мастацтве, якая стварае своеасаблівую атмасферу. Слэм – відовішчнае спаборніцтва: з напружаннем, заўзеннем, таталізатарам і г.д. Першы паэтычны слэм зладзіў амэрыканскі паэт Марк Сміт у 1984 годзе ў Чыкага. З тых часоў слэм-культура распаўзлася па свеце, абрасла нацыянальнымі асаблівасцямі, сваімі праціўнікамі і прыхільнікамі.

www.nn.by

Праграма імпрэзы

14 ліпеня – паэтычны слэм. Запланаваны ўдзел паэтаў і літаратараў Віталя Рыжкова, Андрэя Адамовіча, Марыі Пушкінай, Антона Рудака, Глеба Лабадзенкі, Яўгена Валошына, Цімура Хоміча, Анатоля Івашчанкі, Алены Хадановіч, Марыі Шоды, Усевалада Сцебуракі.

Вядучы імпрэзы – Андрэй Хадановіч.

Заезд а 10 гадзіне раніцы 14 ліпеня, пачатак мерапрыемства – а 12-ай гадзіне.

15 ліпеня – экскурсійная вандроўка па Астравеччыне: Барані, Міхалішкі, Гервяты, Варняны, Астравец.

Праезд: вёска Страча (на трасе Полацак-Вільня) – вёска Спонды – возера Кайміна.

Пры сабе трэба мець намёт і харчаванне на два дні. Відовішчы, дровы і цікавосткі абяцаюць забяспечыць арганізатары.

Гасцям фэсту трэба аплаціць праз банк дазвол на ўезд у памежную зону. У памежнай зоне абавязкова мець пры сабе пашпарт.

Тэлефон для даведак па арганізацыйных пытаннях – 8-029-5519308 (МТС).

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО

Наши новости и фотографии в Инстаграме

Читайте также

За неделю в Молодечно зарегистрировано пять краж велосипедов
С приходом теплой погоды в милицию Молодечно все чаще стали поступать заявления о кражах велосипедов – лишь за одну неделю зарегистрировано пять таких случаев.
С 1 июня в Беларуси повысят некоторые тарифы на ЖКУ. Сколько будем платить за коммуналку?
Горячая вода, отопление и техобслуживание. Какие изменения в жилищно-коммунальном обслуживании произойдут в начале лета.
Кресла на трибунах вымыли с мылом, траву подсеяли – стадион в Молодечно примет Кубок и высшую лигу футбола Беларуси
Подготовка стадиона в Молодечно к матчам Кубка и высшей лиги Чемпионата Беларуси по футболу завершается. Первую игру принимаем 5 мая. К нам едет чемпион страны.