Опубликовано: 25 июля 2011, 12:55
20

Ідзе прамая трансляцыя жалобнай імшы і пахавання кардынала Казіміра Свёнтэка

На афіцыйным сайце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by пачалася інтэрнэт-трансляцыя жалобнай святой Імшы ў Пінску і пахавання кардынала Казіміра Свёнтэка ў крыпце мясцовага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі адышоў у вечнасць 21 ліпеня 2011 года на 97-м годзе жыцця, паведамляюць naviny.by. Развітанне з ім у Мінску адбылося 24 ліпеня. Кардынал Свёнтэк зрабіў вялікі ўклад у адраджэнне Касцёла ў Беларусі, стаў прыкладам веры і чалавечай мужнасці для беларускіх хрысціянаў.

Прамую трансляцыю можна ўбачыць ТУТ.

ЗАЎВАГА KRAJ.BY. Імшу ўзначальвае кардынал Кракава (Польшча) Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Яму прыслужваюць два дыяканы - Аляксандр Шупенька з Маладзечна і Кірыл Бардонаў з Вілейкі.



Читайте также

В Вилейке меняется расписание автобусных маршрутов – ремонтируют железнодорожный переезд
Изменения в расписании движения двух автобусов вводятся с 22 августа.
Перед приближением поезда шагнул на рельсы – в Молодечненском районе погиб мужчина
В результате наезда грузового поезда, следовавшего из Молодечно в сторону Минска, смертельно травмирован 72-летний мужчина.
Минобразования ответило на петицию против обязательной единой школьной формы
На сайте petitions.by было опубликовано электронное обращение с просьбой отказаться от введения обязательной единой школьной формы и предоставить право выбора ученикам и их родителям.