Опубликовано: 08 января 2014, 11:27
38

“Чытанка для маленькіх” з каляровымі малюнкамі выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”

Новая кніга папоўніла серыю “Каляровы ровар”, што выходзіць у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Пра гэта Край.бай паведаміў інфармацыйны цэнтр Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

У кнігу ўвайшлі творы з першай часткі “Чытанкі для дзіцячага садка”, укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, што была выдадзеная ў 2008 годзе.

“Чытанка для маленькіх” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Яна змяшчае вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія.

Дзеткі могуць смела гартаць гэтую кніжку, бо яна ў цвёрдай вокладцы, а старонкі надрукаваныя на шчыльнай паперы. Выданне аздобленае малюнкамі мастачкі Святланы Каньковай-Дударэнкі.

У хуткім часе “Чытанку для маленькіх” можна будзе набыць у кнігарнях Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

Святлана ЦІШКО па матэрыялах інфармацыйнага цэнтра МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”



Читайте также

Концерты, творческие встречи, выставки и город мастеров. Фестиваль «Молодечно - 2023» пройдет 9-10 июня
Праздник состоится в 22-й раз. Лейтмотивом фестиваля в этом году станет тематика Года мира и созидания.
Двух братьев спасли сотрудники МЧС на пожаре в Сморгони – обоих отвезли в больницу, где они отказались от госпитализации
В Сморгони на улице Ленина днем 29 мая горела квартира на первом этаже девятиэтажного дома. Сотрудники МЧС спасли двух братьев, которые были доставлены в больницу.
Ставка рефинансирования уменьшится, а жировки значительно потяжелеют. Что еще изменится для белорусов с 1 июня
Первый день лета принесет нововведения во многих сферах. По новым правилам стартует вступительная кампания в вузы для целевиков, за обслуживание крупных валютных счетов будут брать комиссию, скорректированы требования по промышленной безопасности.