Опубликовано: 29 мая 2015, 14:33
89

XVII Рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля» пройдзе 27 чэрвеня ў Ашмянах

У ім прымуць удзел выканаўцы з Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага, Смаргонскага, Астравецкага, Мядзельскага і Ашмянскага раёнаў. Заяўкі на ўдзел, творчыя характарыстыкі і фотаздымкі ўдзельнікаў фестывалю прымаюць да 5 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе сайт Ашмянскага райвыканкама.

Мэты і задачы фестывалю-конкурсу: захаванне і развіццё самадзейнай мастацкай творчасці; прапаганда сучаснай эстраднай песні; павышэнне прафесійнага і выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў; выяўленне лепшых эстрадных выканаўцаў сярод моладзі; злучэнне традыцый мастацтва паўночна-заходняга рэгіёна.

У рэгіянальным фестывалі прымаюць удзел выканаўцы чатырох узроставых груп: работнікі культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, вучні агульнаадукацыйных і школ мастацтваў, навучэнцы прафесійна-тэхнічных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, таленавітая моладзь Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

1-я група – узрост ад 9 да 13 гадоў,
2-я група – узрост ад 14 да 17 гадоў,
3-я група – узрост ад 18 да 23 гадоў,
4-я група – узрост ад 24 да 31 года.

Раёны заяўляюць не больш двух удзельнікаў у кожнай узроставай групе. Лаурэаты Гран-пры і першых прэмій мінулых фестываляў удзел у конкурсе не прымаюць (за выключэннем іх удзелу ў іншых узроставых катэгорыях ці ў якасці гасцей фестывалю).

Заяўкі на ўдзел, творчыя характарыстыкі і фотаздымкі ўдзельнікаў фестывалю неабходна даслаць да 5 чэрвеня, адрас электроннай пошты rnmcnt@bk.ru.

Рэпертуар:

Удзельнік павінен выканаць два рознахарактарныя творы. Выступленне павінна праходзіць пад фанаграму (мінус адзін), запісаную на флэш-карту (пры жаданні фанаграмы можна выслаць на электронны адрас РЦК для складання плэй-ліста). Адзін з твораў абавязкова павінен быць на беларускай мове або беларускага аўтара, другі – па жаданні выканаўцы.

Крытэрыі адзнак:

- узровень прафесійнага выканаўчага майстэрства,
- якасць музычнага суправаджэння,
- падбор рэпертуара выканаўцамі,
- стварэнне сцэнічнага вобразу,
- касцюміраванне, арыгінальнае афармленне выступлення.

Адзнакі канкурсантам выстаўляюць па 10-бальнай сістэме, за кожную песню кожным членам журы. У кожнай групе вызначаюцца тры прызавыя месцы, вызначаецца ўладальнік Гран-пры фестывалю, а таксама пераможца ў намінацыі “Глядацкія сімпатыі”.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Нагадаем, Гран-пры фестывалю-конкурсу, які прайшоў 5 ліпеня 2014 года ў Валожыне, заваяваў Вадзім Лукашэвіч з Ашмянскага раёна. Больш падрабязна пра гэта – ТУТ. Гран-пры конкурсу выканаўцаў “Адна зямля” ў 2013 годзе заваявала Дар’я Атрошанка з Маладзечна.

Паводле сайта Ашмянскага райвыканкама

Читайте также

На пожаре жилого дома в Сморгонском районе обнаружен погибший 47-летний хозяин
В агрогородке Крево Сморгонского района ночью 9 декабря горел жилой дом. Справившись с огнем, спасатели обнаружили тело погибшего 47-летнего хозяина
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.
Молодечно вечером 12 декабря накрыло снегом
В Молодечно погода вечером 12 декабря резко сменилась: сильный порывистый ветер и обильный снегопад снизили видимость на дорогах.