Опубликовано: 29 августа 2013, 19:09
58

Выйшаў новы нумар маладзечанскага альманаха "Куфэрак Віленшчыны"

Гэты нумар прысвечаны паэтэсе Таццяне Сапач.

Выйшаў з друку 15-ты нумар гісторыка-краязнаўчага і літаратурна-мастацкага альманаха “Куфэрак Віленшчыны” №15, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларускі паэт Віктар Шніп. Як даведаўся ў яго Kraj.bу, нумар з'явіўся на пачатку гэтага тыдня. 

"Напаўненнем і выданнем альманаха з 2000 года займаецца Міхась Казлоўскі, - піша паэт на сваёй старонцы. - Гэты нумар прысвечаны паэтэсе Таццяне Сапач (1962-2010), якой 26 жніўня было б усяго 51 год. Сваімі ўспамінамі і думкамі пра творы Таццяны ў альманаху дзеляцца: Кацярына Ермаковіч “Была… Ёсць… Будзе…”, Людка Сільнова “Пакінуты куфэрак сястры”, Ларыса Сапач “Я ўдзячна лёсу…”, Віктар Шніп “Мы - дзеці мінулага часу…”, Людміла Рублеўская “Па брукаванцы з лістабоем…”, Алег Аблажэй “Знічка”, Міхась Казлоўскі “Таня”. 26 жніўня ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна, дзе нарадзілася Таццяна і цяпер спачывае на мясцовых могілках, у школе прайшла вечарына, прысвечаная памяці паэтэсы".

Kraj.by па матэрыялах Віктара ШНІПА

Читайте также

Крыша и стены хозпостройки обгорели в деревне Подберезь Воложинского района
Сообщение о возгорании хозпостройки поступил в Воложинский РОЧС ранним утром 21 марта.
Единственный гол с игры. ФК «Молодечно» дебютирует в элите и пропускает либо с пенальти, либо на флажке
Футбольный клуб «Молодечно» 15 марта в Гродно сыграл первую игру в высшей лиге чемпионата Беларуси после своего 22-летнего отсутствия в ней.
Беспилотники и «Стрела» отправились сегодня в рейды по дорогам. Что и где проверяют, рассказываем
С 21 по 24 марта Госавтоинспекция проводит республиканскую профилактическую акцию «Встречная полоса!».