Опубликовано: 09 октября 2013, 11:37
107

Вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак: Драздовіч – тая асоба, якую мы разумеем і сёння (ФОТА)

Нагадаем, выстава “Адна зямля. Язэпу Драздовічу” распачала сваю работу 3 кастрычніка ў выставачнай зале гарадскога цэнтра культуры ў Глыбокім.

Па словах Эдуарда Мацюшонка, яна арганізаваная такім чынам, каб кожны чалавек змог адчуць і зразумець думкі жывапісца і той час, у які ён жыў і працаваў.

Край.бай анансаваў адкрыццё выставы.

На сустрэчу з вілейскім мастаком у гарадскі цэнтр культуры прыйшлі яго землякі, аднакласнікі, сябры, госці з Вілейкі, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады.

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 14

Спачатку, каб прысутныя больш даведаліся пра Драздовіча як асобу, навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Мірончык расказаў пра жыццё і творчасць мастака, якога, як ён зазначыў, ведаюць па славутых маляваных дыванах і замалёўках, у тым ліку і фантастычнага жанра. Прыклад таму – незвычайныя расліны на дыванах і роздумы Драздовіча пра тое, што наша планета не адзіная, ёсць і на іншых такія ж гарады і людзі, як сабраныя ў яго “Нябесных бегах”. За сваё жыццё жывапісец некалькі разоў вымушана мяняў месца жыхарства, але зноў і зноў вяртаўся на радзіму. Язэп Драздовіч быў вандроўным мастаком і вельмі старанным майстрам: хадзіў з адной вёскі ў другую і маляваў для аднавяскоўцаў дываны, рабіў іх вельмі якасна і прыгожа не дзеля грошай. Акрамя таго, ён быў фалькларыстам, пісьменнікам, настаўнікам…

“Гэтая выстава сабрана так, каб мы маглі адчуць той час, калі жыў Драздовіч”, – зазначыў Эдуард Мацюшонак. “Космас Язэпа Драздовіча” – адна з апошніх прац мастака, якую ён прысвяціў Драздовічу менавіта як асобе, якая акумулюе ў сабе зямное і касмічнае. “Праца пабудавана так, што зямныя краявіды, пачынаючы ад рэшткаў замчышчаў, віленскіх архітэктурных помнікаў, маленькіх касцёлаў, валатовак – зямных збудаваняў, быццам асвятляюцца месяцам, – зазначыў аўтар працы. – Сама карціна мае шэра-зеленаваты колер, які любіў Драздовіч, крыху няпросты, напэўна, як характар нашых людзей”. На карціне аўтар захоўвае рэшткі маёнткаў і палацаў. Далей бачна Вільня, з якой таксама звязана жыццё Драздовіча. Ён калісьці пісаў: “Я кахаю тое, у што веру, і веру ў тое, што кахаю”.

“Космас Язэпа Драздовіча”

Изображение 3

Праца-рэканструкцыя “Маёнтак у Мнюце” напісана мастаком па расповедах таты і людзей, якія некалі працавалі там. Гэта якраз тая вёска, дзе нарадзіўся сам Эдуард Мацюшонак і куды ён вельмі хацеў бы кожны раз вяртацца, туды, дзе жылі яго родныя. Ад маёнтка, які ўспамінае мастак, засталіся рэшткі. “Цікавасць гэтага месца ў тым, што маёнтак належаў пану Кайтану Пяркоўскаму, – расказаў мастак, – яшчэ ў пачатку 90-х гадоў пан слаў з Амерыкі ў Мнюту лісты да цёткі Броні, якая працавала ў маёнтку і даглядала малодшага сына пана Поліка (Напалеона)”.

Менавіта з расповедаў цёткі Броні Эдуард Мацюшонак змог так дасканала аднавіць на карціне гэты маёнтак: час перад святам Прачыстая, спелае збожжа; толькі што сюды прыехаў пан з Полікам, ззаду імчыцца маленькі сабачка; цёплы дзень, людзі рыхтуюцца да свята. Як кажа мастак, Драздовіч таксама бываў каля гэтага маёнтка, апісваў гэту мясцовасць, паміж Мнютай і Аутай, у сваіх дзённіках.

Праца-рэканструкцыя “Маёнтак у Мнюце”

Изображение 1

У мінулым людзі пабачылі шмат войнаў, адчулі змену ўлады, сустракалі рэвалюцыю. Карціна “Жарнавы часу” паказвае, як з кожным этапам зменаў ламаліся звыклыя ўстоі людзей, нібы самі яны прайшлі тыя жарнавы часу: і дзед мастака, і Язэп Драздовіч.

Карціна “Жарнавы часу”

Изображение 2

Язэп Драздовіч бываў і ў самім Глыбокім. Мастак адлюстроўвае гарадок такім, якім яго бачыў Драздовіч (пачатак XX ст.), якім цяпер зможам убачыць і мы, гледзячы на працу “Глыбокае. Нядзеля”.

Мастак аднавіў на карціне і касцёл, міма якога хадзіў пісьменнік у Жаўнерчыкі, Забалацце. Дарэчы, як зазначыў Эдуард Мацюшонак, недалёка ад гэтага касцёла пахавана маці вядомага пісьменніка Аляксандра Грына.

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, які таксама нарадзіўся на Глыбоччыне, зазначыў, што гэтыя сцежкі ён таксама добра памятае з дзяцінства. Ён падзякаваў мастаку за яго пяшчотныя адносіны да Віцебшчыны.

Мастак Эдуард Мацюшонак і старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат

Изображение 7

Изображение 13

Эдуард Мацюшонак падарыў Глыбокаму сваю працу “Вяртанне Драздовіча”, на якой жывапісец прадстае як асоба, якая заклікае паважаць і любіць радзіму і яе нацыянальныя асаблівасці. Сам Драздовіч пісаў: “Прыйдзе час, калі вы мяне пашукаеце”.

“Вяртанне Драздовіча”

Изображение 4

“Гэта тая асаба, – заўважае аўтар карціны, – якая нам патрэбна і якую мы разумеем і сёння з яе думкамі і ідэямі наконт таго, як патрэбна любіць тое месца, дзе ты нарадзіўся”.

Юлія ЛАХВІЧ
Фота аўтара



Читайте также

Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.