Опубликовано: 09 января 2014, 15:34
26

Ваўка, якому больш за паўвека, можна ўбачыць у краязнаўчым музеі ў Маладзечне (ФОТА)

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне распачала сваю работу стацыянарная доўгатэрміновая выстава «Прырода Міншчыны».

Як паведамляе 9 студзеня “Маладзечанская газета”, аналагічныя ёсць толькі ў пяці музеях сталічнага рэгіёна.

– Наш новы праект стаў магчымым дзякуючы Дзяржаўнай праграме «Культура Беларусі», разлічанай на 2011-2015 гады, – падкрэсліла дырэктар абласнога краязнаўчага музея Таіса Лянкевіч. – На яго мастацкае афармленне было выдаткавана 120 мільёнаў рублёў. У фондах захоўваецца каля тысячы экспанатаў птушак і жывёл, за апошнія два гады закуплены яшчэ два дзясяткі, на набыццё якіх пайшло 30 мільёнаў рублёў. Пакуль выстаўлена толькі частка з іх. На працягу двух гадоў мы будзем абнаўляць выстаўку. Неўзабаве з’явіцца і гукавое суправаджэнне – птушыныя спевы і іншыя гукі жывой прыроды. А на спецыяльна ўстаноўленым відэаэкране будуць дэманстравацца тэматычныя дакументальныя кінафільмы.

Изображение 1

Непасрэдна арганізацыяй выстаўкі займалася старшы навуковы супрацоўнік музея Наталля Сухіна.

– Экспазіцыя створана па ландшафтным метадзе, у ёй тры асноўныя аддзелы: воднае і балотнае асяроддзе, мяшаны лес, – расказвае старшы навуковы супрацоўнік. – Менавіта такія ландшафты найбольш характэрныя для Мінскай вобласці. Самы стары экспанат на выстаўцы – воўк, яму больш за паўвека. Самыя малыя – жабкі, а самы вялікі – лось вагой каля сотні кілаграмаў. Яго нават не змаглі падняць на другі паверх, дзе размешчана выстаўка. Лось зроблены па старой тэхналогіі, у яго вельмі цяжкая гіпсавая галава.

Изображение 2

Экспанаты надзвычай складана захоўваць. Музейныя работнікі клапоцяцца аб іх амаль як аб жывых. Асабліва строга трэба прытрымлівацца рэжымаў тэмпературы і вільготнасці, каб чучалы не з’ела моль. Трэба заўважыць, што ўсе яны маюць натуральны выгляд.

Изображение 3

Паводле “Маладзечанскай газеты”



Читайте также

Сегодня ГАИ проводит профилактику безопасного передвижения на средствах персональной мобильности
29 марта Госавтоинспекция Минской области проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Движение по правилам - основа безопасности!».
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Цена деликатеса – сожженный сарай. Мужчина в Браславском районе накоптил рыбы, но лишился сарая
В деревне Лапино Браславского района днем 28 марта загорелся сарай на частном подворье. Хозяин не пострадал и даже покушал копченой рыбы, но хозпостройки у него больше нет.