Опубликовано: 06 июня 2016, 20:07
41

Унікальная выстава беларускіх мастакоў «Вобразы мілыя роднага краю» адкрываецца ў Маладзечне 11 чэрвеня (фота)

У Маладзечне, у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, 11 чэрвеня адкрыецца выстава беларускіх мастакоў «Вобразы мілыя роднага краю». На ёй будуць прадстаўленыя амаль 40 работ 29 вядомых беларускіх мастакоў.

Наведвальнікі пабачаць пейзажы, нацюрморты і партрэты.

Афіша-буклет выставы «Вобразы мілыя роднага краю»

Изображение 1

 Изображение 2

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мінскага абласнога краязнаўчага музея Наталля Палтавец 6 чэрвеня расказала Край.бай:

– Мы ўжо змантавалі выставу, заўтра вывесім анатацыі да карцін. Выстава адкрыецца ў межах XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які пройдзе ў Маладзечне 10-11 чэрвеня.

Упершыню ў нашым музеі збяруцца работы такога сузор'я знакамітых беларускіх мастакоў. Усе яны – народныя мастакі Беларусі і заслужаныя дзеячы мастацтваў краіны. Па словах Наталлі Палтавец, творы гэтых мастакоў – узор беларускага выяўленчага мастацтва канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.

Сярод мастакоў, чые творы будуць выстаўленыя, – ураджэнец Маладзечна Леанід Дударэнка, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Францішка Скарыны і царкоўнага ордэна Кірылы Тураўскага.

Арганізатары выставы чакаюць на адкрыццё дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея, кандыдата мастацтвазнаўства Уладзіміра Пракопцава.

Прыйдуць таксама маладзечанскія мастакі. Ансамбль Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы забяспечыць музычнае суправаджэнне мерапрыемства.

Выстава будзе працаваць да канца чэрвеня. Уваход у Мінскі абласны краязнаўчы музей платны, але на ўрачыстае адкрыццё ён будзе вольным.

Сяргей ЗЯНЬКО
Афіша-буклет выставы прадастаўленая Край.бай Наталляй ПАЛТАВЕЦ



Читайте также

Есть вид на жительство иностранного государства? Узнали, что нужно сделать, чтобы не нарушить Закон
Молодечненское отделение по гражданству и миграции Молодечненского РОВД разъясняет изменения и дополнения Закона «О гражданстве Республики Беларусь», которые вступили в силу 11 июля 2023 года.
Уклонился от явки в военный комиссариат на мероприятия призыва. Прокуратура Молодечненского района поддержала государственное обвинение в суде
Прокуратура Молодечненского района поддержала государственное обвинение по уголовному делу в отношении 21-летнего призывника, которому инкриминировано уклонение от мероприятий по призыву на воинскую службу.
Разбираемся в вопросе, платить ли за капремонт, если в квартире никто не живет
Иногда человек является собственником нескольких квартир. В этом случае возникает резонный вопрос: может ли он не оплачивать услуги по капремонту, если на «лишней» жилплощади никто не зарегистрирован и не проживает.