Опубликовано: 28 ноября 2016, 10:55
88

У Смаргоні віншавалі вядомых землякоў-юбіляраў (фота)

25 лістапада ў Смаргонскім гісторыка-краязначыўчым музеі адбылася імпрэза, прысвечаная землякам-юбілярам гэтага года, якія ўнеслі ўклад не толькі ў культурную спадчыну роднага краю, але і пакінулі багаты духоўны скарб для ўсіх беларусаў.

Свой чарговы юбілей ў гэтым годзе святкавалі кампазітары Аляксандр Дзяруга і Аляксандр Шыдлоўскі, дырыжор Віктар Роўда, паэты Алесь Салагуб, Майсей Кульбак і Уладзімір Някляеў, паэтэса Алла Страшынская, пісьменнік Павел Савоська, скульптар Уладзімір Церабун, мастакі Анатоль Бяляўскі і Аляксандр Іваноў.

З імёнамі гэтых людзей цесна звязана гісторыя Смаргоншчыны. Многія з іх добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва на адкрыцці мерапрыемства зазначыла, што сённяшнія юбіляры – гэта тыя людзі, якія не толькі знайшлі сваё месца ў жыцці, але і пакінулі “вельмі значны, творчы след на гэтай зямлі”. Менавіта яны праслаўляюць Беларусь і нашу Смаргоншчыну, упэўнена яна.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва

Изображение 1

Паэтэса Алла Страшынская пажартавала, што трапіла на мерапрыемства выпадкова, таму што тут “такія заслужаныя людзі, вядомыя за межамі Беларусі. Супакойвае толькі тое, што бачу знаёмыя твары”.

У гэты вечар яна выканала песню на словы Мар’яна Дуксы са зборніка вершаў “Птушка вечнасці – душа”.

Паэтэса Алла Страшынская

Изображение 2

Скульптар Уладзімр Церабун адзначыў, што ў такія гады па-сапраўднаму перабіраеш тое, што зроблена ў сваім жыцці, штосьці падсумоўваеш:

– Вядома, вялікую асалоду для мяне як аўтара вызывае мемарыяльны комплекс “Дальва” на Лагойшчыне. Сапраўды лічу яе ўдалай работай. Праз гады яны трывае.

Уладзімр Церабун лічыць, што самае цяжкае для скульптара – гэта не памыліцца, так як яго справа вельмі адказная.

Скульптар Уладзімр Церабун

Изображение 3

Уладзімр Церабун таксама расказаў, што хутка скончыцца праца на мемарыяльным комплексе ў Смаргоні, адным з сааўтараў якого ён з’яўляецца.

– Паспрабуем гэта зрабіць да 2018 года – да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. Лічу, што гэта стане не толькі для Смаргоншчыны, але і для ўсёй Беларусі вельмі значнай падзеяй, – дадаў ён.

Павіншаваць Уладзіміра Церабуна з юбілеем прыйшлі цяперашнія вучні яго роднай сярэдняй школы №1

Изображение 4

Мастак Анатоль Бяляўскі падкрэсліў, што яго бацька, таксама мастак, які ў свой час працаваў на Мядзельшчыне, быў для яго адным з першых настаўнікаў у гэтай нялёгкай справе.

Мастак Анатоль Бяляўскі

Изображение 6

– Каб дасягнуць высокіх поспехаў у сваёй працы, па-першае, трэба быць шчырым чалавекам, – лічыць ён, – займацца сваёй справай, не хлусіць. А па-другое, як кажуць, з чалавека не выцеча больш, чым у ім ёсць. Што гэта значыць? Не трэба праводзіць спаборніцтвы з другімі, а трэба быць адказным перад самім сабой.

Музычны падарунак мастаку ад смаргонскага барда Алега Мізулы

Изображение 5

Максім Пашук з песняй “Гуляць дык гуляць” на словы Уладзіміра Някляева

Изображение 7

Навуковыя супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Самаркіна і Дзіна Шчуроўская, паэтэса Алла Страшынская, мастак Анатоль Бяляўскі, скульптар Уладзімір Церабун, дырэктар музея Марына Кіроўская (злева направа)

Изображение 8

Сяргей ЮРЭВІЧ
Фота аўтара

Читайте также

В Молодечненском районе за нарушение скоростного режима привлечено 743 водителя. ГАИ объявило акцию «Скорость»
На территории Молодечненского района с 11 по 15 сентября ГАИ проведет профилактическую акцию «Скорость».
Игорёк и все-все-все. Борисовский форвард Игорь Монич мстит «Лиде» за прошлый сезон, вырывает у нее три очка и купается в любви молодечненцев
19 минут понадобилось борисовскому легионеру футбольного клуба «Молодечно» Игорю Моничу, чтобы сотворить то, что вся команда не смогла сделать на протяжении двух таймов игры с «Лидой». А именно – забить гол и вырвать победу со счетом 1:0. Игра проходила 31 августа в городе солнца.