Опубликовано: 29 мая 2013, 10:15
25

У першым дзіцячым фальклорным фестывалі ў Маладзечне прынялі ўдзел 22 калектывы з горада і раёна

23 мая ў Дзіцячым Цэнтры культуры «Расток» адбыўся фальклорны фестываль «З крыніц спрадвечных песня льецца».

Пра гэта Край.бай паведаміла загадчыца аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю Дзіцячага Цэнтра культуры “Расток” Марына Полаз.

“Ініцыятыва правядзення дзіцячага фальклорнага фестывалю належыць фальклорнаму аб’яднанню “Беларуская спадчына”, якое існуе ўжо больш за 20 год. У фестывалі прынялі ўдзел 22 калектывы з горада і раёна”, – расказала яна.

Марына Полаз паведаміла, што свята пачалося шэсцем усіх удзельнікаў. Іх віталі фальклорныя персанажы – Васіль і Васілінка, ролі якіх выконвалі кіраўнік народнага гумарыстычнага гурта “Тары-Бары” Андрэй Рудой і культарганізатар аддзела выстаў і масавых мерапрыемстваў Наталля Каляда, а таксама Гаспадыня – метадыст аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю Анжаліка Каралевіч і Вандроўнікзбіральнік скарбаў беларускай культуры, удзельнік аб’яднання “Беларуская спадчына” Іван Шчарбачэвіч. Харэаграфічны калектыў Аляхновіцкай сярэдняй школы выканаў сюжэтны танец “Ручнікі”.

Изображение 1

Изображение 2

Марына Полаз таксама адзначыла, што дзіцячы фестываль праводзіўся ўпершыню. Галоўная мэта – высвятліць, колькі фальклорных калектываў існуе ў горадзе і раёне, якія з іх на самой справе дзейнічаюць, а таксама даць магчымасць дзецям, якія займаюцца ў гэтых гуртах, сустрэцца, падзяліцца сваім досведам.

“Фестываль паказаў, што ёсць шмат вартых калектываў, кіраўнікі якіх працуюць з дзецьмі і ладзяць цікавыя святы. Я перакананая, што ў нашага мерапрыемства ёсць будучыня: тое, што цікавіла дзяцей некалькі стагоддзяў таму, цікава і сучасным дзеткам”, – дадала суразмоўца Краю.

Акрамя выступленняў дзіцячых калектываў, дзейнічала выстава і майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве “Горад майстроў”, выстава-продаж кулінарных вырабаў “Беларускія прысмакі”, якую рыхтавалі самі ўдзельнікі свята. На “Гульнёвым падворку” можна было пагуляць у беларускія гульні і віктарыну “Наш народ багаты на традыцыі, звычаі, святы”.

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 3

Изображение 4

У канцы Марына Полаз зазначыла: “Усе ўдзельнікі фестывалю засталіся задаволенымі. Свята доўжылася дзве з паловай гадзіны, і нават дождж не сапсаваў настрой, усе дзякавалі арганізатарам”.

Усяго на фестывалі прысутнічала больш за 400 дзяцей малодшага ўзросту і дарослых. Удзельнікі былі адзначаныя ганаровымі граматамі і салодкімі пачастункамі.

Кацярына СУШКО
Фота прадастаўлена Край.бай загадчыцай аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю Д
зіцячага Цэнтра культуры “Расток” Марынай ПОЛАЗ



Читайте также

В Вилейке взялись за ремонт хирургического корпуса больницы. Узнали, чем обновленное здание будет лучше прежнего
В Вилейке начался капитальный ремонт хирургического корпуса центральной районной больницы, рассказываем, когда закончат.
Узнали, сколько учителя будут платить за питание в столовых белорусских школ – цена одинаковая не для всех
Для учителей, не занятых с детьми в обеденном зале, предлагается заплатить больше.
Автомобиль «Ауди» врезался в дерево под Вилейкой – водитель в больнице
В деревне Клесино Вилейского района ранним утром 21 марта врезался в дерево автомобиль «Ауди». После аварии 63-летнего водителя, жителя Мядельщины, отвезли в больницу для стационарного лечения.