Опубликовано: 25 октября 2013, 16:38
35

Сустрэча з беларускімі літаратарамі Уладзімірам Арловым і Андрэем Хадановічам адбылася ў Вілейцы (ФОТА і ВІДЭА)

Сустрэча, арганізаваная 18 кастрычніка, была прысвечаная паўстанцам-землякам – братам Яну і Вінцэнту Козел-Паклёўскім (апошні ўзначальваў паўстанцкі атрад на Вілейшчыне) і іх удзелу ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863 года, падчас якога барацьба праходзіла і ў Вілейскім павеце.

Першым выступаў аўтар гістарычнай прозы Уладзімір Арлоў. Пісьменнік распавёў пра гэтую гістарычную падзею і пра тых, хто ўдзельнічаў у паўстанні, а потым параіў віляйчанам больш прачытаць пра гэта ў нядаўна надрукаванай кнізе Дзяніса Лісейчыка. Дарэчы, сёлета спаўняецца 150 гадоў паўстанню Каліноўскага.

Изображение 2

Изображение 1

Далей пісьменнік расказаў пра свае кнігі “Пакуль ляціць страла”, “Свецяцца вокны, ды нікога за імі”, як ён сам адзначыў, нядаўна выпушчаныя з друку ці перавыдадзеныя, зачытваў фрагменты з іх. “Сёння вы можаце атрымаць ад мяне своеасаблівы ордэн”, – сказаў Уладзімір Арлоў пра сваю кнігу “Ордэн белай мышы”.

Потым ён перадаў слова паэту, перакладчыку, літаратуразнаўцу і барду Андрэю Хадановічу. Ён крыху распавёў пра сваю калекцыю перакладаў “Разам з пылам”, сабраных у кніжку з “хуліганскай вокладкай”. Як зазначыў спадар Андрэй, у кнігу ўвайшлі сабраныя за 15 гадоў пераклады твораў шматлікіх аўтараў з украінскай, французскай, англійскай, нямецкай і іншых моў на беларускую. Ён пачытаў свае вершы, а потым выканаў некалькі песень.

Андрэй Хадановіч

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 3

На сустрэчы віляйчане набывалі кнігі з аўтарскімі подпісамі.

Юлія ЛАХВІЧ
Фота аўтара

Відэа з сайта vialejka.info

Читайте также

Экологичность и качество: как мебель из Молодечно завоевала зарубежный рынок
35 лет на мировом рынке имеет репутацию успешного производителя экологичной мебели белорусско-германское производственное совместное предприятие «Минский Мебельный Центр» общество с ограниченной ответственностью.
Житель Сморгони отдал мошенникам почти 40 тысяч рублей
Сморгонским районным отделом Следственного комитета возбуждено уголовное дело по статье «Мошенничество, совершенное в крупном размере».
«Газовики» побеждают болельщиков, которые играют лучше футболистов, знакомимся с 5-месячным участником турнира – новости мини-футбола в Молодечно
Четвертый тур 10-го открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 27 октября в Ледовом дворце внес кардинальные изменения в турнирную таблицу. «Клуб болельщиков ФК «Молодечно», который до сих пор не терял очков, отброшен с первого места сразу на четвертое.