Опубликовано: 13 августа 2013, 18:34
41

Прэм’ера Купалаўскай “Паўлінкі” на беларускай зямлі адбылася 100 гадоў таму ў Радашковічах на Маладзечаншчыне

Так Радашковічы, разам з Вільняй і Санкт-Пецярбургам, увайшлі ў тройку першых мясцінаў, дзе была пастаўлена п’еса Песняра. Вечарына з гэтай нагоды адбудзецца ў Радашковічах 15 жніўня.

Гістарычная даведка з сайта Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы:

У 1913 годзе Янка Купала перадаў тэкст п’есы драматычнаму гуртку ў Мінску. Заснавальнікамі гэтага калектыву былі Фларыян Ждановіч, Ігнат Буйніцкі, Алесь Бурбіс. Яны меркавалі адкрыць у Мінску беларускі прафесійны тэатр, але афіцыйныя ўлады не далі дазволу. Драмгурток пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча паставіў “Паўлінку”, але пастаноўка была забаронена. Толькі дзякуючы намаганням Аляксандра Уласава і самога Купалы быў атрыманы дазвол на паказ спектакля ў Радашковічах, які адбыўся 15 жніўня 1913 года ў будынку мясцовай пажарнай дружыны. Гэта была прэм’ера “Паўлінкі” на беларускай зямлі. Так Радашковічы, разам з Вільняй і Санкт-Пецярбургам, увайшлі ў тройку першых мясцінаў, дзе была пастаўлена п’еса Песняра.

"Вечарынка ў Паўлінкі" ў Радашковіцкім цэнтры культуры і адпачынку пачнецца 15 жніўня ў 16.00.

- Мерапрыемства будзе нагадваць сапраўдную беларускую вечарыну дваццатага стагоддзя, - расказала парталу Kraj.by навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Анжаліка Пешкур, – таму адбудуцца не толькі прэзентацыя выставы і выступы пісьменнікаў, але і музыкальныя нумары ад фолк-гуртоў “GUDA” і “Рада”, якія яшчэ і паклічуць наведальнікаў патанчыць.

Вечарына падзеленая на дзве часткі. Пачнецца яна з выступу дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алены Ляшковіч ля помніка Песняру ля Радашковіцкага цэнтра культуры, там таксама сваё слова скажуць пісьменнікі Віктар Шніп, Міхась Казлоўскі, Анатоль Бутэвіч, паэтка з Маладзечна Лідзія Гардынец.

Пасля ўскладання кветак да помніка мерапрыемства перамесціцца ў цэнтр культуры, дзе пачнецца другая частка. Там гасцей ужо будзе чакаць выстава “Янка Купала і тэатр”, якую арганізавалі з фондаў музея. На ёй можна будзе ўбачыць копіі фатаграфій Янкі Купалы і пастановак яго п’ес, рукапісы пісьменніка і інш. Па словах Анжалікі Пешкур, выставу можна будзе ўбачыць толькі адзін дзень.

Фолк-гурты запросяць прысутных да беларускіх спеваў і танцаў. Адбудзецца творчая сустрэча з акцёрамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыяй Захарэвіч і Паўлам Яскевічам, драматургам Пятром Васючэнкам.

Дар’я БАБЕНКА



Читайте также

Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
28 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.