Опубликовано: 19 ноября 2016, 12:00
35

Народны калектыў народнай музыкі “Явар” са Смаргоні адзначыў сваё 15-годдзе

Канцэрт, прысвечаны 15-годдзю ансамбля “Явар”, сабраў поўную залу прыхільнікаў, калег, былых вучняў і проста тых, каму даспадобы жывая музыка.

Амаль усе музыканты “Явара” іграюць у складзе інструментальнай групы народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага. Канцэрт ансамбль адыграў фактычна побач з рампай, а навучэнцы харэаграфічнага аддзялення школы мастацтваў і танцоры ансамбля імя Агінскага выступалі ў ролі падтанцоўкі, паведамляе сайт газеты "Светлы шлях".

Праграма ўключала і нумары іншых выступоўцаў. Віншавалі з круглай датай калег народныя калектывы “Кантрасты”, “Субіта”, “Кантабіле”, узорныя дзіцячыя калектывы школы мастацтваў імя Агінскага “Кучарочкі”, “Вілляначка”. А распачаў імпрэзу дзіцячы тэатр эстраднай песні “Камплімент”.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Ражэва ад імя кіраўніцтва райвыканкама павіншавала калектыў і пажадала далейшага плёну і творчага росту. Ад імя ўдзельнікаў струннага ансамбля “Кантрасты” прызналася ў любові да “Явару” і яго кіраўніка Валянціна Бортніка Святлана Коваль.

Кіраўнік народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага Аляксандр Лях, перш чым праспяваць пад акампанемент “Явару”, згадаў тых, хто распачынаў творчы шлях у складзе “Ярыцы” (так спачатку называўся калектыў): баяніста Мікалая Ходаша, цымбалістку Марыю Бортнік, якая, дарэчы, была настаўніцай Вольгі Грагоўскай.

Віртуознае выкананне твораў і артыстызм дарылі ў гэты вечар Валянцін Бортнік, цымбалістка Вольга Грагоўская, скрыпачкі Вольга Жук і Яўгенія Петрасян, бас-гітарыст Іван Пяцюк, баяніст Яўген Варонін, ударнік Васіль Юрчанка, а таксама салісты вакальнай групы ансамбля Аксана Дагоцкая, Алена Захарава і Мікалай Карпечкін.



Читайте также

Под Сморгонью мужчина зарезал сожительницу ножом для грибов
Убийство совершилось 27 июня в районе дач.
«В гости в Молодечно». В городе на стене здания появился необычный мурал
Настенный рисунок появился в на улице Дроздовича,10.
Узнали, какую погоду в июле обещают нам синоптики
Синоптик Дмитрий Рябов пообещал белорусам идеальное лето в июле. Что это значит – в нашем материале.