Опубликовано: 21 ноября 2014, 15:17
26

На тэму беларускасці разважалі на сустрэчы з мясцовымі паэтамі Уладзімірам Цануніным і Віктарам Кажурам у Вілейцы

Мерапрыемства прайшло 18 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ганны Новік.

Як паведаміла Край.бай арганізатар і кіраўнік літаратурнай гасцёўні, працуючай ў межах праекта «МОСТ» («Милосердие. Общение. Сотрудничество. Толерантность.»), Вілейскага тэрытаряльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Антаніна Гарчакова, сустрэча сабрала поўную залу слухачоў, пераважна людзей сталага ўзросту.

Падчас мерапрыемства Уладзімір Цанунін і Віктар Кажура знаёмілі аўдыторыю са сваімі творамі, якія, на думку Антаніны Гарчаковай, вельмі таленавітыя.

– У вершах паэты звяртаюцца да розных тэм: Вялікай Айчыннай вайны, катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое, што аўтары нарадзіліся ўжо пасля вайны, яны вельмі глыбока закранаюць гэтую тэму ў сваёй творчасці, – зазначыла суразмоўца.

Акрамя грамадзянскай паэзіі, у гэты дзень гучалі і гумарыстычныя творы, якіх у запрошаных на вечарыну паэтаў таксама нямала.

– Сустрэча праходзіла на беларускай мове. Гэта вельмі важна для таго, каб наблізіць людзей да роднай мовы, даць магчымасць адчуць, якая яна прыгожая і мілагучная. Увогуле, галоўнай тэмай сустрэчы стала тэма беларускасці, беларускай мовы. Мы шмат разважалі аб тым, хто такі беларус, – дадала яна.

Юлія ЛАХВІЧ



Читайте также

Хоккеист Михаил Грабовский – в команде Betera!
Компания Betera, лидер белорусского рынка гемблинга, и Михаил Грабовский, легенда НХЛ, один из лучших хоккеистов в истории Беларуси, объявляют о начале сотрудничества.
«Город старый, а вы хотите, чтобы трубы были новые». Откуда в Молодечно взялся родник на Скорины возле церкви
В Молодечно на улице Франтишка Скорины вечером 3 февраля прямо напротив церкви из-под земли пробивался «родник». Утром следующего дня на месте работала бригада водоканала с экскаватором
На Вилейском водохранилище тонул рыбак – его спасли
Пенсионер 4 февраля ловил рыбу со льда.