Опубликовано: 12 марта 2015, 13:39
32

Кнігу пра жыццё «звычайнай беларускай жанчыны» выдала маладзечанская паэтка Антаніна Рудзь

У выдавецтве «Ковчег» выйшла першая кніга жыхаркі Лебедзева Антаніны Рудзь «Я из прошлого века».

Аб гэтым 11 сакавіка паведамляе сайт «Маладзечанскай газеты».

Вершы ў зборніку скампанаваныя па тэматыцы. Многія прысвечаны жаночаму ўспрыняццю, разуменню паняццяў мацярынства, шчасця, кахання, беларускай прыродзе, вайне.

«Вельмі спадзяюся, што мая першая кніга знойдзе сваіх чытачоў, якія зразумеюць, што гэта не проста вершы, а проза жыцця звычайнай беларускай жанчыны. Яе погляд на свет, яе пытанні гэтаму свету, яе мары, сутнасць, – адзначыла аўтар. – Ужо сама назва сведчыць аб тэматыцы майго зборніка. У першую чаргу ён пра жанчын і для жанчын. У аснове некаторых твораў – гісторыі з жыцця сябровак, знаёмых, якія ўскалыхнулі душу і выліліся ў вершаванай форме».

Хутка зборнік з’явіцца на паліцах кніжных магазінаў, у тым ліку і маладзечанскай кнігарні «Спадчына».

Паводле сайта газеты «Маладзечанская газета»



Читайте также

В Мядельском районе незаконно продавали копченую рыбу
Во время проведения контрольных мероприятий в Мядельском районе сотрудники отдела оперативных мероприятий инспекции МНС Республики Беларусь по Молодечненскому району установили факт осуществления незаконной предпринимательской деятельности физическими лицами по реализации копченой рыбы.
С 1 июля меняется порядок выплаты пенсий и пособий
Новый способ выплаты белорусам пенсий и пособий связан со вступлением в силу измененного закона о социальном обслуживании.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.