Опубликовано: 13 октября 2015, 15:23
86

Гульня-экскурсія “Тутэйшыя квэсты” запланавана ў Смаргоні на 18 кастрычніка (АФІША)

Умовы гульні вельмі простыя: камандай (ад аднаго да трох чалавек) за тры гадзіны неабходна разгадаць заданні ў межах горада. Прыкладна 17 пытанняў для “веласіпеднай” каманды і 15 – для “пешай”. Пляцоўкай для старту гульні стане мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей.

Пра гэта паведамляе сайт газеты "Астравецкая праўда". Чатыры энергічныя дзяўчыны Ганна Самаль (дызайнер квэста), Ганна Агафонава і Кацярына Луцэвіч (“мазгавы дуэт”), Вольга Трубач (каардынатар) вырашылі, што трэба неяк прыцягнуць увагу да маленькіх гарадоў Беларусі, і арганізавалі першы “Тутэйшы квэст” у Маладзечне ў ліпені гэтага года.

– Тады прыйшло няшмат людзей, але ўдзельнікі былі настолькі задаволены, што мы яшчэ больш загарэліся ідэяй паказаць прыгажосць і непаўторнасць правінцыйных гарадоў. Праз два месяцы рушылі ў Вілейку. Колькасць каманд значна павялічылася. Паўдзельнічаць у квэсце ужо можна было не толькі пешшу, але і на веласіпедзе. Цікава, што 7 з 11 каманд “падарожнічалі” за адказамі на роварах! Пакуль гарады мы выбіраем па прынцыпу ”чым бліжэй да чыгункі” – зручней даехаць. У планах выбірацца далей, а напярэданні арганізоўваць велапаход ад чыгункі бліжэйшага гарадка да месца правядзення квэста, – расказвае Вольга.

Умовы гульні вельмі простыя: камандай (ад аднаго да трох чалавек) за тры гадзіны неабходна разгадаць заданні ў межах горада. Прыкладна 17 пытанняў для “веласіпеднай” каманды і 15 – для “пешай”. Хто хутчэй знойдзе правільныя адказы, той, зразумела, перамог. А заданні дзяўчаты прыдумваюць складаныя, інтэрнэт тут не падкажа! Напрыклад: у вілейскім радзільным аддзяленні ёсць адмысловая традыцыя: пры з’яўленні на свет немаўляткі ўрач звоніць у звон. Адкажыце, на чым замацаваны звон?. Аказваецца, на крыжы. Бачым, што без ведання мясцовай гісторыі і культуры, без дапамогі жыхароў, без лагічнага мыслення – нікуды!

– Падчас правядзення апошняга квэста адна з удзельніц расказала, як мясцовая бабуля дапамагала знайсці адказы на пытанні і нават падзялілася гісторыяй пэўнага месца, – з усмешкай гаворыць Вольга. – Вось так і адбываецца ўзаемадзеянне мясцовых з “турыстамі”.

Арганізатары ўжо рыхтуюцца да чарговага квэста ў Смаргоні. Пляцоўкай для старту гульні стане мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей. Аб гэтым ужо ёсць дамова з дырэктарам музея Марынай Валер’еўнай Кіроўскай. А ў групе гульні “УКантакце” амаль кожны дзень з’яўляюцца новыя невялічкія артыкулы пра Смаргоншчыну, каб хоць крыху падрыхтаваць каманды.

Изображение 1

– Хочацца, каб у нашых квэстах удзельнічалі як людзі з іншых гарадоў і вёсак, так і жыхары той мясцовасці, дзе праходзіць гульня-экскурсія, – працягвае размову Вольга. – Трэба паднімаць рэйтынг малых гарадоў, бо там ёсць на што паглядзець: рэлігійныя ўстановы, арт-аб’екты, помнікі і проста з густам аформленыя будынкі. Да сустрэчы на квэсце!

Паводле сайта газеты "Астравецкая праўда"
Афіша з
vk.com



Читайте также

«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
В парке Молодечно сажали рябинки
О субботнике в Молодечно рассказал начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь по Минской области Андрей Харченко.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.