Опубликовано: 09 июня 2016, 11:29
66

Браслаўчане выступілі на гала-канцэрце ў Віцебску

Маштабным гала-канцэртам на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску завяршыўся агляд самадзейнасці творчых калектываў вобласці, у якім прынялі ўдзел і артысты з Браслава.

Калектыў "Брава" выступаў там у вялікім зводным ансамблі барабаншчыц вобласці і выконваў "Марш" на музыку Г. Свірыдава. Арганізатары ўсклалі на іх ганаровую місію – адкрыццё і закрыццё канцэрта. Для таго, каб выступіць у зводным хоры, дзяўчатам, якія яшчэ вучацца ў школе № 1 і гімназіі, давялося рэпеціраваць некалькі тыдняў у Браславе і пару гадзін перад выступленнем у Віцебску. Аб гэтым 6 чэрвеня паведамляе сайт газеты "Браслаўская звязда".

Народны тэатр Браслаўскага РЦК выступаў на гала-канцэрце з тэатралізаванай пастаноўкай "Памяць, застылая ў вяках". Браслаўчане ўжо бачылі яе пад час урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святам Перамогі і Дню Незалежнасці. Праўда, не ў такім маштабе.

На віцебскай сцэне ўдзел у пастаноўцы прынялі 23 чалавекі з розных арганізацый і ўстаноў горада. Самым малодшым артыстам было па 10 гадоў. Тэатр паказаў больш за 10 розных помнікаў Беларусі і блізкага замежжа, для чаго ўдзельнікам прыйшлося грыміравацца больш за дзве гадзіны.

Аналагічныя гала-канцэрты пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі. Лепшыя нумары з іх будуць адабраны для ўдзелу ў культурных мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню.

Па матэрыялах сайта газеты "Браслаўская звязда"

Читайте также

В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.
Открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна – 2025» посвятили Олегу Елисеенкову
Воспоминания об Олеге Елисеенкове, знаменитые артисты и известные хиты, фейерверк и приветствие министра культуры - чем запомнилось открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2025».
У жителя Молодечненского района милиция нашла во дворе дорогое оборудование
Совместными усилиями охрановцев Минщины и сотрудников РОВД в ходе мероприятий по пресечению хищений в сфере агропромышленного комплекса задержан нарушитель.