Опубликовано: 12 сентября 2016, 11:57
308

Беларускія паэты Мар’ян Дукса і Ала Клемянок наведалі Маладзечна (фота)

7 верасня кожны жадаючы мог прыйсці ў бібліятэку сямейнага чытання “Верасок”, каб паслухаць вершы сучасных беларускіх паэтаў Мар’яна Дуксы і Алы Клемянок. Іх візіт адбыўся ў межах Дня беларускага пісьменства. Творчую сустрэчу наладзіў Міхась Казлоўскі – вядомы беларускі краязнавец, публіцыст, крытык і выдавец.

Ала Клемянок і Мар’ян Дукса з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і аўтарамі некалькіх паэтычных зборнікаў, іх вершы не раз з'яўляліся на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Акрамя таго яны нашы землякі: Ала Леанідаўна нарадзілася ў Маладзечне, а Мар’ян Мікалаевіч родам з Мядзельшчыны, аднак усё сваё жыцце пражыў у невялічкім мястэчку Солы Смаргонскага раёна, дзе працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, а таксама завучам школы.

Ала Клемянок

Изображение 1

Мар'ян Дукса з моладдзю

Изображение 2

Мар'ян Дукса і Міхась Казлоўскі

Изображение 4

Изображение 3

Міхась Казлоўскі адзначыў: “Творчым людзям працаваць і жыць на перыферыі цяжэй, чым у сталіцы: у Мінску блізка і рэдакцыі часопісаў, і выдавецтвы. Аднак у невялікіх гарадках ты менш залежыш ад гэтага сталічнага асяроддзя, якое непасрэдна ўплывае на тваё станаўленне і, безумоўна, ты больш вольны ў выбары тэмаў”.

Ала Клемянок зараз жыве ў Смаргоні і працуе загадчыкам аддзела культуры, маралі і права смаргонскай раённай газеты. Аднак першы зборнік вершаў жанчыны пад назвай “Яны не ведалі мяне”, выйшаў менавіта ў Маладзечне. Таксама Ала з’яўляецца аўтарам іншых паэтычных зборнікаў: “Бывай, Альба Рутэнія!”, “Рэфлексіі”, “Не пускайце ў сэрца адзіноту”. На сустрэчы жанчына прачытала некалькі сваіх вершаў, а таксама выканала песню, напісаную на словы верша Мар’яна Дуксы.

Ала Клемянок, Мар'ян Дукса і Міхась Казлоўскі

Изображение 5

“Калі я ўбачыла ў зборніку Мар’яна Мікалаевіча вершык “Птушка вечнасці – душа”, адразу чытала яго як песню, настолькі ён прыгожы і меладычны. Пасля паклала словы на музыку – і атрымалася песня, якую я часта выконваю на розных творчых мерапрыемствах”, – паведаміла пісьменніца. Пасля жанчына паказала свой апошні зборнік “Не пускайце ў сэрца адзіноту”, які ўяўляе сабой выбранае з папярэдніх трох зборнікаў, і на развітанне прачытала некалькі іранічных вершаў і вершаў-пародый: “Пародыя – гэта шчыры здзек з нейкіх недахопаў у творчасці. На мяне таксама шмат пародый напісана. Я лічу, што калі на твае вершы пачалі пісаць пародыі, то ўжо хутка будуць ведаць цябе як аўтара”.

Пасля Ала Клемянок перадала слова Мар’яну Дуксу. Першы зборнік аўтара “Спатканне” выйшаў яшчэ ў 60-х гадах. На сёння ён мае на сваім рахунку больш за 15 кніг як для дарослых, так і для дзяцей. Паэт рэгулярна выступае з вершамі ў “ЛіМе”, “Полымі”, “Маладосці”, “Нёмане”, а таксама іншых выданнях. Яго кніга “Заснежаныя ягады” ў 1990 годзе была адзначана Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. А 4 верасня гэтага года Мар’ян Мікалаевіч атрымаў Нацыянальную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне паэзіі за зборнік “Птушка вечнасці – душа”. Край.бай пісаў пра падзею.

“Я атрымаў прэмію ў Рагачове на свяце беларускага пісьменства, якое ў першую чаргу з’яўляецца святам нашага роднага слова. Бог стварыў чалавека недасканалым, але слова ўдасканальвае чалавечую душу, дапамагае яму зрабіць правільны выбар паміж дабром і злом. Літратура, у тым ліку і паэзія, спрабуе адказаць на адвечныя пытанні аб сэнсе жыцця і вечнасці”, – адзначыў Мар’ян Дукса. Пасля пісьменнік прачытаў свае вершы з розных зборнікаў.

Здымак на памяць аб сустрэчы

Изображение 6

У канцы сустрэчы кожны мог задаць аўтарам пытанні пра іх жыццё, працу, сям’ю. А ў тых, хто асабліва зацікавіўся творчасцю пісьменнікаў, была магчымасць паразмаўляць з імі адзін на адзін.

Марта СЕМЯНОВІЧ

Читайте также

В Молодечненском районе рыбак перевернулся на лодке и погиб
На реке Западная Березина недалеко от агрогородка Березинское Молодечненского района днем 6 октября спасатели МЧС достали из воды тело погибшего мужчины 1958 года рождения. По предварительной версии, пенсионер утонул после того, как перевернулась лодка, с которой он рыбачил.
Вилейских парней приглашают овладеть специальностью «Правоведение» и работать следователями
Отбор кандидатов для поступления в 2025 году на следственно-экспертный факультет Академии Министерства внутренних дел Республики Беларусь проводит Вилейский районный отдел Следственного комитета. Приглашаются парни в возрасте от 17 до 25 лет.
Газовики громят мясокомбинат, «Мехатроника» катает ничейку с «Импульсом» – в Молодечно стартовал юбилейный турнир по мини-футболу
На площадке спортивно-развлекательного центра в Молодечно 6 октября начался юбилейный, десятый открытый чемпионат города по мини-футболу. Участвуют десять команд, в составах которых – молодечненские, вилейские, сморгонские и минские футболисты-любители.