Опубликовано: 21 февраля 2013, 13:20
37

Бард Віктар Шалкевіч спяваў і жартаваў у Маладзечне

Кватэрнік Віктара Шалкевіча адбыўся ў Маладзечне 16 лютага на сядзібе Таварыства беларускай мовы.

Віктар Шалкевіч, па яго словах, у той дзень у Маладзечне апынуўся даволі выпадкова – вёў прэзентацыю крамы бытавой тэхнікі: «Мае сябры адчынялі краму, запрасілі мяне». А пасля спявак адправіўся да сваіх слухачоў.

Изображение 1

Найперш ён выканаў сваю вядомую песню “Гарадоцкі раманс”. Прагучалі таксама “Кароткая гісторыя Беларусі”, “Электрычнае танга “Кастусь”, “Сакулка-Беласток”, “Балада пра Элу і Венесуэлу”, “Лета, якое мы зноў змарнавалі” і іншыя.

"У перыяд з 1914 па 1920 гады ўлада на тэрыторыі Віленшчыны і Маладзечаншчыны мянялася разоў 20. Мікіту Зносака можна асуджаць, але народ спрабаваў прыстасавацца і выжыць у тых умовах", – адзначыў Віктар Шалкевіч перад выкананнем "Кароткай гісторыі Беларусі".

Паміж песнямі бард расказваў анекдоты, байкі, гісторыі з жыцця: як вёў вяселлі, аўкцыёны і іншыя імпрэзы ў розных кутках Беларусі. “Пакідала мяне жыццё ад Іркуцка да Дамініканскай рэспублікі”, – адзначыў ён.

Спявак быў іранічны, шмат і востра жартаваў – кватэрнік атрымаўся “мужчынскі”, з адпаведнымі жартамі.

Изображение 3

Изображение 2

Віктар Шалкевіч выконвае “Кароткую гісторыю Беларусі”

Святлана ЦІШКО
Фота і відэа Сяргея ЛЕСКЕЦЯ



Читайте также

«Іду, аглядаюся, каб не накінулася на мяне». Жанчына са Смаргонскага раёна сцвярджае, што сфатаграфавала чупакабру
«Спачатку мне падалося, што гэта рысь, потым – што леапард. Як жывёліна падышла бліжэй да дому – падумала, што ліса. А як прысела – кенгуру!» – расказвае жанчына.
Утверждена цена квадратного метра жилья для выдачи льготных кредитов
Стоимость «квадрата» жилья для выдачи льготных кредитов утвердил Совмин.
Водитель «Мазды» из Молодечно спровоцировал дорожную аварию с участием пяти машин недалеко от Радошковичей
В трех километрах от городского поселка Радошковичи, на автодороге «Минск – Молодечно – Нарочь», в границах Минского района, сегодня утром, 26 января, случилось дорожно-транспортное происшествие с участием пяти машин.