Опубликовано: 08 августа 2015, 11:42
77

13 жніўня ў Браславе адкрыецца выстава, прымеркаваная да 950-гадовага юбілея горада

Выстава "Дзесяць стагоддзяў гісторыі Браслава" будзе працаваць да 15 лістапада.

Паводле старонкі УКантакце «Музеі Браслава», экспанаты акцэнтуюць увагу на калекцыі прадметаў з археалагічных раскопак на старажытным гарадзішчы Замкавая Гара.

Раздзелы выставы змяшчаюць матэрыялы пра дзеячаў, якія мелі дачыненне да мінулага горада, знаёмяць з этнічным і канфесійным складам насельніцтва. Экспазіцыя напоўнена ілюстрацыямі, фотаздымкамі, адлюстраваннямі Браслава на гістарычных картах і планах, паштоўках, дзе паўстаюць віды вулачак, асобных пабудоў, Замкавай гары.

Браслаўшчына будзе паказана і ў працах мастакоў. Наведвальнікі ўбачаць партрэты Аляксандра Ягелончыка, Станіслава Нарбута, Отана Гедэмана, рэпрадукцыі з замалёвак Напалеона Орды і Дзмітрыя Струкава, серыю малюнкаў Валерыя Зінкевіча "Гісторыя Браслава".

Адкрыццё выставы 13 жніўня ў 14.00 ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Выстава будзе дзейнічаць да 15 лістапада.

Паводле старонкі УКантакце «Музеі Браслава»

Читайте также

В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.
У жителя Молодечненского района милиция нашла во дворе дорогое оборудование
Совместными усилиями охрановцев Минщины и сотрудников РОВД в ходе мероприятий по пресечению хищений в сфере агропромышленного комплекса задержан нарушитель.
Открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна – 2025» посвятили Олегу Елисеенкову
Воспоминания об Олеге Елисеенкове, знаменитые артисты и известные хиты, фейерверк и приветствие министра культуры - чем запомнилось открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2025».