Опубликовано: 13 октября 2012, 02:42
35

Сябры Таварыства аховы помнікаў упарадкавалі месца пахавання паўстанцаў Каліноўскага на Вілейшчыне (ФОТА)

Магілы былі разрабаваныя яшчэ ў савецкі час.

Аб гэтым Краю распавёў старшыня вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніс Канецкі.

6 кастрычніка ўдзельнікі суполкі прыбралі месца пахавання паўстанцаў у капліцы-пахавальні Козел-Паклеўскіх, што ў вёсцы Вялікая Сэрвач.

“Увесну ў склепе ля капліцы мы заўважылі разламаныя труны пахаванцаў і раскіданыя косці. Як стала вядома, магілы слыннага шляхецкага роду ў пошуках каштоўнасцей злодзеі разрабавалі яшчэ ў савецкія часы. Яны вырвалі краты з акенца ў капліцы, залезлі ў склеп і разбілі труны”, – расказаў Дзяніс Канецкі.

Изображение 3

Изображение 4

Удзельнікі акцыі ўпарадкавалі тэрыторыю вакол капліцы, замуравалі цэглай акенца, склалі косці ў труны. Акрамя таго, сябры суполкі дамовіліся з пробашчам Касцяневіцкага касцёла, што на Дзяды ў капліцы адбудзецца набажэнства.

Сябры Таварыства аховы помнікаў прыбралі тэрыторыю вакол капліцы

Изображение 1

Акцыя адбылася ў межах падрыхтоўкі да святкавання 150-годдзя паўстання 1863 года.

Даведка: Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў адным з кіраўнікоў паўстанцаў у Вілейскім павеце. Разам са сваім малодшым братам Міхалам загінуў у баі каля вёскі Уладыкі. Іх старэйшы брат Ян быў паплечнікам Кастуся Каліноўскага.

Назва роду пайшла ад назвы маёнтка Паклева ў Ашмянскім павеце.

Герб роду Козел-Паклеўскіх

Изображение 5

Юлія ЛАХВІЧ паводле прес-рэлізу Таварыства аховы помнікаў
Фота прадастаўлена Край.бай Дзянісам КАНЕЦКІМ

Читайте также

В агрогородке Лебедево взрослые играли в пионербол. Что стало поводом для встречи в спортзале и кто выиграл, рассказываем
Жители агрогородка Лебедево Молодечненского района вот уже четвертый год подряд активно участвуют в программе деятельности национальной сети «Здоровые города и поселки». О том, что придерживаются здорового образа жизни, местные не только говорят, но и на деле доказывают это, участвуя в дружеских спортивных состязаниях.
Жительница Сморгони хотела зарегистрироваться на визу, но нашла мошенника
Жительница Сморгони искала в интернете посредника, чтобы зарегистрироваться для оформления визы, но нашла мошенника.
Единственный гол с игры. ФК «Молодечно» дебютирует в элите и пропускает либо с пенальти, либо на флажке
Футбольный клуб «Молодечно» 15 марта в Гродно сыграл первую игру в высшей лиге чемпионата Беларуси после своего 22-летнего отсутствия в ней.