1 верасня ў Радашковічах Маладзечанскага раёна адбыўся канцэрт хрысціянскіх музычных гуртоў (ВІДЭА)
1 верасня на распачацце новага навучальнага года ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах адбыўся канцэрт з удзелам хрысціянскіх музычных гуртоў.
Канцэрт распачаўся пасля святой Імшы, на якой музычныя гурты і салісты дзяліліся з прысутнымі сваёй творчасцю, паведамляе catholic.by.
Між іншым, на адкрытай сцэне ля касцёла выступалі наступныя выканаўцы: гурт «Laudans», сямейны дуэт Алега і Ліліі Дарагуш, моладзевы гурт з мінскага Чырвонага касцёла і інш.
На заканчэнне канцэрта пробашч парафіі кс. Валянцін Станкевіч правёў адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Паводле catholic.by