Опубликовано: 15 апреля 2013, 13:01
34

Тыдзень лесу - 2013 стартаваў у Браслаўскім раёне

Сёлета ва ўсіх арганізацыях Беларусі, якія вядуць лясную гаспадарку, дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе з 13 па 20 красавіка.

Як паведамляе “Браслаўская звязда”, акцыя прысвечана 130-годдзю стварэння мяча Колесава, спецыяльнай лапаткі для пасадкі саджанцаў лясных культур.

Акцыя праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі з 2007 года. З той пары ў ёй прынялі ўдзел больш за 250 тысяч чалавек. Яна дае магчымасць людзям бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, а таксама ўнесці непасрэдны ўклад у памнажэнне лясных багаццяў краіны.

Так, у мінулым годзе ў Браслаўскім раёне традыцыйнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні Чэрнеўскай, Мяжанскай, Кансталінскай школ, якія на роўных з вопытнымі лесаводамі закладвалі новыя лясы. У добраўпарадкаванні тэрыторыі, ачыстцы лесу ад смецця і навядзенні парадку ў парку “Бяльмонты” прынялі ўдзел вучні Ахрэмаўскай школы.

Навуковым аддзелам нацпарка для вучняў гарадскіх школ былі праведзены лекцыі на лясную тэматыку, а таксама экскурсіі на пляцоўку для феналагічных даследаванняў.

Арганізацыі раёна таксама не засталіся ў баку: калектыў дзіцячага сада №3 правёў добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі, а Браслаўская МРІ АЖ і РС, ТБЗ “Браслаўскі” унеслі ўклад у стварэнне новых лесапасадак у Іодскім лясніцтве.

Па традыцыі прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія сумесна з лесаводамі НП “Браслаўскія азёры” могуць стварыць памятныя пасадкі лясных ці ландшафтных культур, алей ці сквераў, навесці парадак у лесе, добраўпарадкаваць месцы адпачынку.

Па матэрыялах “Браслаўскай звязды”

Читайте также

У жителя Молодечненского района милиция нашла во дворе дорогое оборудование
Совместными усилиями охрановцев Минщины и сотрудников РОВД в ходе мероприятий по пресечению хищений в сфере агропромышленного комплекса задержан нарушитель.
В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.
Открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна – 2025» посвятили Олегу Елисеенкову
Воспоминания об Олеге Елисеенкове, знаменитые артисты и известные хиты, фейерверк и приветствие министра культуры - чем запомнилось открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2025».