Выйшаў з друку зборнік вершаў смаргонскай паэткі Алы Клемянок
Па словах аўтаркі, гэта своеасаблівая справаздача за пражытае і перажытае сціплае жыццё правінцыялкі….
Аб гэтым паведамляе zalesse.by.
Край.бай раней писаў пра паэтку.
Даведка. Ала Клемянок – вядомая паэтка, журналіст.
Нарадзілася і вырасла ў Маладзечне. Пасля сканчэння сярэдняй школы вучылася ў БДУ на факультэце журналістыкі. З 1985 года жыве ў Смаргоні, працуе загадчыкам аддзела культуры, маралі і права раённай газеты «Светлы шлях». У Саюзе пісьменнікаў Беларусі з 2003 года. Выдала кнігі вершаў «Яны не ведалі мяне» (1999 г.), «Бывай, Альба Рутэнія!» (2007 г.). У 2010 годзе выйшла трэцяя кніга паэтэсы «Рэфлексіі».
alesyamag.by
Паводле zalesse.by