Опубликовано: 30 января 2014, 10:40
59
Выстава фатографа Аляксандра Салагуба дзейнічае ў маладзечанскай дзіцячай мастацкай школе
Яна адчынілася 22 студзеня і будзе працаваць да 24 лютага.
Як патлумачыла парталу Край.бай дырэктар дзіцячай мастацкай школы Алена Кучко, фотавыстава “Прыходзьце – пазнайце сябе, сваіх блізкіх і знаёмых!” размясцілася ў фае ўстановы. Здымкі чорна-белыя. На іх адлюстравана жыццё Маладзечна і іншых населеных пунктаў рэгіёна ў розныя гады, але пераважна – 70-80-я ХХ стагоддзя.
Уваход вольны.
Святлана ЦІШКО