Опубликовано: 28 октября 2013, 15:50
71

Валожынская паэтка Валянціна Гіруць-Русакевіч асабісты юбілей адзначыла двойчы – у Валожыне і ў Ашмянах

Творчая вечарына “Вузельчыкі на нітцы часу” адбылася 19 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры, дзе Валянціна Гіруць-Русакевіч шмат гадоў запар узначальвае народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”. 24 кастрычніка яе віншавалі і ў Ашмянскай раённай бібліятэцы.

Увесь час Валянціна Гіруць-Русакевіч правяла на сцэне разам са сваёй калегай Аленай Санюковіч: прымала віншаванні, кветкі, падарункі, у тым ліку і музычныя.

Першымі павіншавалі юбілярку начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Адамовіч і дырэктар раённага цэнтра культуры Алена Конаўка.

Узгадала часы сталення маладой выпускніцы факультэта журналістыкі ў валожынскай раённай газеце “Працоўная слава”, куды тая прыехала па размеркаванні, яе былы рэдактар Сафія Кавяза.

Ад калег па творчасці віншаваў юбілярку Рагнед Малахоўскі з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Відэавіншаванне даслаў член Саюза Міхась Курыла, які жыве ў Валожыне, але па стане здароўя не змог прысутнічаць на вечарыне. Ён прысвяціў Валянціне Гіруць-Русакевіч, з якой разам працуе ў аб’яднанні “Рунь” і разам уступаў у Саюз пісьменнікаў Беларусі, жартоўны верш.

Прысутным у зале распавялі пра першыя крокі ў паэзіі школьніцы з вёскі Міхайлоўшчына, што на Ашмяншчыне, Валянціны Гіруць, пра яе студэнцкія гады. На сцэну выходзіла аднакласніца і сяброўка, чыя дружба вымяраецца шасцю дзясяткамі гадоў, Ніна Матусевіч (Дземідзюк), якая цяпер жыве ў Маладзечне.

Каб павіншаваць сяброўку-аднакурсніцу, прыехала са сталіцы і радыёжурналістка Яўгенія Арцюшкевіч.

У гэты дзень гучалі песні толькі на вершы юбіляркі. Іх выконвалі салісты раённага цэнтра культуры, вакальная група народнага хора ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, член Саюза кампазітараў Беларусі, выкладчык Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Гаркуша і дуэт выкладчыкаў гэтай жа школы, вакальная група педагогаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Шмат шчырых слоў сама віноўніца ўрачыстасці адрасавала мужу Рыгору Русакевічу і сваёй сям’і. Валянціна мае двух сыноў і пяцёра ўнукаў, якія таксама са сцэны павіншавалі бабулю.

У 1998 годзе Валянціна Гіруць-Русакевіч была прынята ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. За яе прагаласавалі 34 з 38 чалавек.

За гэты час у юбіляркі выйшлі ў свет шэсць паэтычных зборнікаў. Больш за 30 песень – вынік сумеснай працы з мясцовым кампазітарам Уладзімірам Гаркушам. На яе вершы пішуць песні не толькі самадзейныя, але і прафесійныя кампазітары.

Напярэдадні юбілею выйшла ў свет кніжка вершаў для дзяцей “А ці ведаеце вы?” Валянціны Гіруць-Русакевіч. Яе партрэт зараз знаходзіцца на раённай Дошцы гонару, дарэчы, другі раз за некалькі апошніх гадоў.

Акрамя таго, 24 кастрычніка Валянціну Гіруць-Русакевіч запрасілі ў Ашмянскую раённую бібліятэку члены літаратурнага клуба “Сустрэча”. Яе ўшаноўвалі як таленавітую зямлячку. Адна з удзельніц клуба прысвяціла юбілярцы верш.

Валянціна Гіруць-Русакевіч расказала Край.бай, што сустрэча была камерная, але вельмі цёплая.

Разам з ёй на малой радзіме пабывалі салісты Валожынскага РЦК Аляксандр Шаўчэнка і Валянціна Далгова. Яны спявалі песні на вершы паэткі і былі вельмі прыхільна сустрэтыя ашмянцамі.

Наталля ШТЭЙНЕР



Читайте также

«Для нас это настоящее потрясение». В Занарочи отреагировали на пожар в новом доме Ромы Когодовского
Семья мальчика-героя из Мядельского района Ромы Когодовского, который из пожара вынес братика, возводила новый дом. Но там тоже случился пожар. Что известно на сегодня.
В Сморгони местный житель нашел в лесу патроны
На место происшествия выбыла следственно-оперативная группа с участием специалиста экспертно-криминалистического сектора по Сморгонскому району Ошмянского межрайонного отдела Государственного комитета судебных экспертиз.
Налог на квартиру собираются поднять с 2023 года
Это следует из проекта закона «Об изменении законов по вопросам налогообложения», размещенном на Национальном правовом интернет-портале.