Опубликовано: 13 октября 2016, 17:12
39

Валожын прымае IV Рэгіянальнае свята-конкурс «Саламяны павук»

У Валожынскім раённым цэнтры культуры ў суботу, 15 кастрычніка, адбудзецца свята-конкурс «Саламяны павук». Саламяных павукоў прывязуць у Валожын майстры з сямі раёнаў Мінскай вобласці.

Дырэктар Валожынскаго раённага цэтра культуры Алена Конаўка расказала Край.бай, што ў свяце-конкурсе прымуць удзел майстры з Валожынскага, Маладзечанскага, Вілейскага, Крупскага, Салігорскага, Слуцкага і Нясвіжскага раёнаў.

Свята традыцыйнае. Яно праводзіцца адзін раз на тры гады. Першае было ў 2007 годзе.

Наш партал распавядаў пра папярэдні конкурс, які прайшоў у 2013 годзе.

На сённяшні дзень заяўкі на ўдзел падалі ужо 24 майстры, якія прывязуць павукоў, зробленых з саломы, зазначыла субяседніца. Плануецца, што сёлета свята пройдзе ў васьмі намінацыях. Будзе вызначанае і Гран-пры конкурсу. Пачатак – у суботу, 15 кастрычніка, у 11.00.

По словах Алены Конаўкі, журы конкурсу ўзначаліць старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці прафесар Яўген Сахута. У судзейскай калегіі таксама загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Вольга Хачкова і загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенці Адамовіч.

Сяргей ЗЯНЬКО



Читайте также

Пенсионерка утонула в колодце в Островецком районе
В Островецком районе в колодце утонула женщина.
Стали известны размеры доплат медикам
С 1 июля 2022 года будет введена новая дополнительная надбавка за работу в сфере здравоохранения всем категориям медработников. «Ковидные» же доплаты будут отменены. Минздрав опубликовал размеры новых надбавок.
«Наконец-то, дождались!». В Молодечно освятили кафедральный собор, который строили 18 лет
Торжественное мероприятие прошло утром 26 июня в кафедральном соборе Успения Пресвятой Богородицы. В нем принял участие митрополит Минский и Заславский, патриарший экзарх всея Беларуси Вениамин.