На фальклорным свяце ў Маладзечне школьнікі з Германіі частаваліся дранікамі (ФОТА)
Тэатралізаванае свята для дзяцей «Бульба-Бульбачка» прайшло 25 верасня ў Дзіцячым цэнтры культуры «Расток». Гасцей мерапрыемства чакалі спартыўныя спаборніцтвы і гульні, віктарыны, а таксама дэгустацыя страў з бульбы.
25 верасня Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» у Маладзечне зладзіў фальклорнае тэатралізаванае свята для дзяцей «Бульба-Бульбачка». Для яго ўдзельнікаў арганізатары падрыхтавалі «бульбяныя» пляцоўкі, дзе ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у спаборніцтвах і пачаставацца смачнымі дранікамі.
Замежнымі гасцямі свята сталі навучэнцы гімназіі «Хайнберг» з нямецкага горада Гётцінгенг, якія падчас гульняў таксама «садзілі» і «капалі» бульбу, «ставілі» чыгунок з бульбай у печ. Як адзначылі ў цэнтры, нязвыклую для сябе працу школьнікі з Германіі выконвалі з радасцю, а на працягу ўсяго свята панаваў добры настрой.
Па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Дзіцячым цэнтрам культуры «Расток»
Фота Край.бай прадастаўлены Дзіцячым цэнтрам культуры «Расток»