Гран-пры рэгіянальнага свята-конкурсу “Саламяны павук” у Валожыне выйграла Таццяна Пархамчук з Маладзечна (фота)
У Валожынскім раённым цэнтры культуры 16 кастрычніка адбылося IV рэгіянальнае свята-конкурс “Саламяны павук”. Пераможцай стала майстар саломапляцення з Маладзечна Таццяна Пархамчук.
Вызначаныя таксама пераможцы і прызеры ў васьмі намінацыях.
Наш партал анансаваў гэты традыцыйны конкурс, што праводзіцца раз на тры гады.
Сёлета ў Валожыне сабраліся ўдзельнікі з пяці раёнаў Мінскай вобласці – Валожынскага, Маладзечанскага, Вілейскага, Крупскага і Нясвіжскага. Падалі заяўкі, але не прыехалі канкурсанты з Салігорскага і Слуцкага раёнаў.
Пра гэта расказала Край.бай кіраўнік народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” Валожынскага раённага цэнтра культуры Наталля Клімянок.
На свяце-конкурсе
Наталля Клімянок прадставіла для нашага партала ўладальнікаў дыпломаў у розных намінацыях.
Гран-пры
Таццяна Пархамчук, Маладзечна
Намінацыя “Шарападобны павук-сонейка”
Дыплом першай ступені – Яна Лукашык, Валожын.
Намінацыя “Пірамідальны павук”
Дыплом першай ступені – Леанарда Капуста, Валожын.
Дыплом другой ступені – Ліза Лісавец, Валожын.
Намінацыя “Вялікі рамбічны павук”
Дыпломы першай ступені – Алена Шкор, Крупкі і Вераніка Чэрнік, Валожын.
Дыплом другой ступені – Алена Шаблыка, Вілейка.
Дыплом трэцяй ступені – Ангеліна Яўсейчык, Нясвіж
Намінацыя “Павук-зорка”
Дыплом першай ступені – Дзіна Мялехіна, Нясвіж.
Дыплом другой ступені – Паліна Парыза, Валожын.
Намінацыя “Падвясныя канструкцыі на абручы”
Дыплом першай ступені – Валерый Богуш, Нясвіж.
Намінацыя “Фантазійныя павукі”
Дыплом першай ступені – Наталля Лукашык, Валожын.
Дыплом другой ступені – Ганна Міхайлік, Нясвіж.
Дыплом трэцяй ступені – Анастасія Бубен, Нясвіж.
Намінацыя “Авангардныя павукі”
Дыплом першай ступені – Таццяна Барадзіна, Крупкі.
Дыплом другой ступені – Ганна Гарбачэўская, Валожын
Намінацыя “Лепшая калекцыя хатніх работ”
Дыплом першай ступені – Станіслава Пятруцкая, Валожын
Дыплом другой ступені – Ірына Станкевіч, Вілейка.
Таксама журы ўзнагародзіла спецыяльным прызам “Самы юны ўдзельнік” Мар’яну Лукашык з Валожына. Мар’яне ўсяго шэсць з паловай гадоў, і дзяўчынка ўжо прыняла ўдзел у свяце-конкурсе.
Сяргей ЗЯНЬКО
Фатаграфіі забяспечаныя Край.бай Наталляй КЛІМЯНОК
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter