Опубликовано: 27 октября 2014, 11:32
41

Акадэмік Радзім Гарэцкі сустрэўся з маладзечанцамі і падзяліўся з імі сваімі думкамі пра сучасную навуку (ФОТА)

Сустрэча з беларускім геолагам і публіцыстам Радзімам Гарэцкім прайшла 23 кастрычніка ў бібліятэцы «Верасок».

Партал Край.бай анансаваў мерапрыемства.

Як піша «Маладзечанская газета», спадар Гарэцкі адметны не толькі сваёй навуковай і грамадскай дзейнасцю. Ён – пляменнік вядомага беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага. Шмат літаратуразнаўцаў ужо даўно назвалі апошняга «пачынальнікам беларускай прозы» і адвялі заслужанае месца ў шэрагу лепшых творчых асоб Беларусі.

Изображение 5

Радзім Гарэцкі расказаў пра жыццё вядомага сваяка, яго літаратурную дзейнасць.

Прыгадаў імя свайго бацькі, Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук.

Изображение 3

– Акадэмія і я – дзеці аднаго чалавека, якія яшчэ і нарадзіліся ў адзін год – у 1928. Таму я асабліва перажываю за сучасную навуку, у прыватнасці за геалогію, якой займаліся мой бацька і дзядзька, якой займаюся і я, – падкрэсліў Радзім Гарэцкі.

Изображение 1

У час сустрэчы жадаючыя задавалі пытанні спадару Гарэцкаму. Аўтары самых цікавых атрымалі падарункі.

Изображение 2

– Беларуская культура – фактар, які яднае і развівае нас. Але культура – гэта не толькі літаратура ці выяўленчае мастацтва. Гэта больш шырокае кола з’яў, – адзначыла Алеся Башарымава, вядучая вечарыны і прэс-сакратар згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Изображение 4

Мерапрыемства зладзілі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай арганізацыі «Будзьма беларусамі» і Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», прэзідэнтам якой з'яўляецца Радзім Гарэцкі.

Паводле «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

Микроволновка вспыхнула сегодня ночью в столичной квартире – обошлось без серьезных последствий
В Московском районе Минска на улице Рафиева ночью 8 февраля в одной из квартир дома №100 загорелась микроволновка. Хозяева не пострадали, закопчена кухня.
Ещё один атомкласс появится в Островце. Электроэнергетический дивизион «Росатома» откроет его в гимназии №1
Островец посетили представители проекта «Школа «Росатома», в рамках которого реализуется масштабная инициатива по развитию систем образования в городах присутствия предприятий атомной промышленности, и АО «Росатом Сервис» (электроэнергетический дивизион госкорпорации «Росатом»).
Данил Батуев из Пермского края: «Молодечно пахнет Советским Союзом». В город солнца на международный турнир по борьбе приехали 500 юношей
В Молодечно 7 февраля стартовал XXXIV Республиканский открытый турнир по греко-римской борьбе памяти воина-афганца из деревни Красное Сергея Новикова, погибшего в Афганистане в 1985 году, и организатора этого турнира Сергея Сафронова.