
Жывая бібліятэка ў Маладзечне
Ужо сёння! Знаёмім з нашай Кнігай, якая будзе ў гэтую сераду (прамы эфір у Інстаграме).
Таццяна. Дальнабойшчыца. 45 гадоў, трое дзяцей, замужам.
У гэтую сферу прыйшла з правадніка дальніх рэйсаў. У 2006 годзе, яшчэ калі была правадніцай, пачала працаваць кіроўцай. Гэта былі рэйсы па Беларусі. На фуры стала дальнабоіць тры гады назад.
Марыць пабываць на Шпіцбергене. Любіць, калі людзі усміхаюцца.
Свае пытанні Таццяне можаце задаць тут у каментарыях альбо далучайцеся да нашага Інстаграму і задавайце іх падчас прамога эфіру ўжо сёння. Эфір пачнецца ў 20 гадзін.
Да сустрэчы!