Танцы пад музыку гурта Čarot
Гурт традыцыйнага беларускага спеву Čarot парадуе нас рэкруцкімі, лірычнымі і абрадавымі песнямі, сабранымі ў розных рэгіёнах Беларусі (у тым ліку і самімі ўдзельнікамі гурта).
Удзельнікі гурта рэгулярна выпраўляюцца ў фальклорныя экспедыцыі і бяруць удзел у розных беларускіх народных святах.
У склад Čarot уваходзяць Юлія Бажок, Зміцер Кашлач, Андрэй Акулевіч, Зміцер Сімановіч, Дзяніс Краўчонак.
Сустракаемся 20.09 у 18.30 на Лібава-Роменскай, 71.
Уваход вольны.