Живая библиотека от Red Bar
Вітаем!
Чым маецеся восеньскімі вечарамі?
Як даўно вы заходзілі ў бар пачытаць?
Раім завітаць у нядзелю 18 лістапада ў Red Bar, дзе мы ладзім восеньскую Жывую бібліятэку.
На Жывой бібліятэцы замест кніг – людзі з сваімі гісторыямі, а замест чытання – размова. У якасці жывых кніг – тыя, хто сутыкаюцца са стэрэатыпамі або непаразуменнем з боку грамадства.
Як звычайна, за тыдзень да ЖБ пачнём знаёміць з Кнігамі. Заходзь у суполку цікавіцца навінамі!
Сустракаемся "чытаць" 18 лістапада а 16-й гадзіне ў Red Bar!