
Дзень народзінаў «Кола»
Этнаграфiчны клуб Kола адзначае дзень народзінаў!
Чатыры гады – гэта:
- танцавальныя вечарынкі
- майстар-класы
- абрады
- фэсты
- ночы танцаў
- нарэшце, экспедыцыя «Кола» па Маладзечаншчыне
Да ўсіх нашых мерапрыемстваў далучаліся вы, дарагія і харошыя нашы сябры!
Таму свой дзень народзінаў мы хочам адсвяткаваць у вашай кУмпаніі.
1 лютага мы чакаем усіііііх, для каго «Кола» - гэта не напітак, а наш клуб)))
Уваход вольны!
Але абавязкова патрэбна мець пры сабе зменны абутак.
Адкрывае вечар расповед пра лепшыя моманты клуба за 2019 год!
І, вядома, танцы разам з Настай Шпілеўскай, Юляй Вайцяховіч і ўдзельнікамі фальклорнага гурта «ВАРГАН».
Прыязджайце!
P.S.: Падарункі вітаюцца)
Дызайн афішы: Алег Чырыца