З'явіўся праект праграмы Будслаўскага фэсту – 2021. У ім ёсць дадатковая імша
26 мая на пасяджэнні камісіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі па правядзенні Будслаўскага фэсту 2021 года быў зацверджаны папярэдні праект праграмы сёлетняга святкавання ў Будславе.
Як паведамлялася раней, нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў загадзя вызначаны час, піша Catholic.by.
Хоць літургічная ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай упісана ў каляндар на 2 ліпеня, у апошні час фэст праводзіцца ў першую пятніцу і суботу гэтага летняга месяца.
Паколькі сёлета першая пятніца ліпеня прыпадае на традыцыйны дзень свята, было вырашана прызначыць у гэты дзень дадатковую святую Імшу апоўдні.
Такім чынам, папярэдняя праграма, якая яшчэ будзе дапрацавана і ўдакладнена, выглядае наступным чынам:
Праект праграмы
2 ліпеня, пятніца
12.00 – святая імша
18.00 – святая імша для пілігрымаў
23.30 – працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
3 ліпеня, субота
0.00 – святая імша ў інтэнцыі адбудовы будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
10.00 – святая імша