Опубликовано: 17 февраля 2014, 11:29
30

Воін-інтэрнацыяналіст з Мядзельшчыны Мікалай Калошка: Не адзін раз смерці ў вочы глядзеў

І сёння памятае Мікалай Іосіфавіч, як яго прызвалі ў армію. Іх, навабранцаў, адразу два месяцы трымалі на так званым каранціне ва Усходнім Казахстане, а пасля накіравалі ў Афганістан.

Як паведамляе “Нарачанская зара”, месцам нараджэння ў Мікалая Калошкі значыцца Казахстан, дзе на той час працавалі бацькі, аднак большая частка яго жыцця прайшла на Мядзельшчыне.

Калі хлопчыку было дзевяць гадоў, іх сям’я пераехала на радзіму бацькі, у Чараўкі. Таму напачатку вучыўся ў мясцовай васьмігодцы, а пасля – у Нарацкай СШ №2.

Калі Мікалай Калошка патрапіў у Кабул (Афганістан), ён служыў вадзіцелем у тапаграфічных войсках. Прысягу прымаў на Дзень Перамогі.

У асноўным вазіў спецыялістаў, якія складалі тапаграфічныя карты, дапамагаў ім, ахоўваў ад душманаў. Здаралася, што хадзіў на заданні з сапёрамі і нават у разведку. Не толькі на замацаваным “Урале-375Н” давялося ездзіць салдату, але і на іншых машынах, а таксама лятаць на верталётах. Дзе вяліся баявыя дзеянні – заўсёды напярэдадні складаліся тапаграфічныя карты.

“Не адзін раз і смерці ў вочы глядзеў, – прызнаецца ветэран. – Але мяне Бог мілаваў: уцалеў і жывым вярнуўся дадому. А вось сябры многія загінулі. Балюча пра гэта ўспамінаць”.

Служыў Мікалай у Афганістане два гады і два месяцы. Пабываў у Кабуле, Кандагары, Газне, Багране, Асадабадзе… З удзячнасцю ўзгадвае пра баявое братэрства, гатоўнасць хлопцаў у любы час падставіць адзін аднаму плячо. І зараз заўсёды спяшаюцца адзін аднаму на дапамогу, узаемавыручку. Мужчынскую дружбу яны ўвогуле дорага цэняць.

У жніўні 1985 года вярнуўся Мікалай Іосіфавіч дадому. Працаваў у розных арганізацыях. Зараз ён – аператар газіфікаванай кацельні ў санаторыі “Прыазёрны”. Там жа працуе палатнай санітаркай і яго жонка Ірына Анатольеўна. У сям’і трое дзяцей. Аляксей і Каця дарослыя, у сына ўжо ёсць свая сям’я. Малодшы Віктар вучыцца ў 8-м класе Нарацкай СШ №2.

Як прызнаецца Мікалай, у яго жыцці ўсё склалася належным чынам. Ёсць работа, сям’я, дзеці, дом. Аднак і з гадамі не забываецца апаленае вайной мінулае. Асабліва вярэдзяць душу ўспаміны напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прыпамінаецца ўсё да драбніц, але дзяліцца перажытым жадання не ўзнікае.

Паводле “Нарачанскай зары”

Читайте также

В агрогородке Вишнево Сморгонского района строятся часовня и колокольня
В агрогородке Вишнево благодаря усилиям бизнесмена Дмитрия Лобяка появились купель, беседки, причал, детская площадка с качелями и батутом.
В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.
У жителя Молодечненского района милиция нашла во дворе дорогое оборудование
Совместными усилиями охрановцев Минщины и сотрудников РОВД в ходе мероприятий по пресечению хищений в сфере агропромышленного комплекса задержан нарушитель.