Опубликовано: 22 апреля 2013, 11:56
40

У Мядзельскі раён на Будслаўскі фэст прыбудзе папскі пасланнік

15 красавіка Папа Францішак прызначыў кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, сваім спецыяльным легатам на ўрачыстасці 400-годдзя прысутнасці цудатворнага абраза Божай Маці ў Будславе.

Менавіта гэты іерарх як кардынал-протадыякан 13 сакавіка гэтага года з балкона базылікі святога Пятра абвясціў пра абранне новага папы Францішка, паведамляе catholic.by.

Юбілейны фэст у Будславе адбудзецца 5-6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя - Маці нашай веры». Духоўная падрыхтоўка да юбілею працягвалася тры гады.

Кардынал Жан-Луі Таран узначаліць цэнтральную Імшу пад час будслаўскага фэсту - 6 ліпеня ў 11.00.

Акрамя прыбыцця папскага легата, на юбілеi чакаюцца прадстаўнікі епіскапатаў розных краін Еўропы, шматлікія вернікі, многія з якіх прыйдуць пешшу ў традыцыйных пілігрымках.


Біяграфія кардынала Жана-Луі Тарана (Jean-Louis Tauran)

Кардынал Жан-Луі Таран нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў Бардо (Францыя). Навучаўся ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ліцэнцыят па філасофіі, тэалогіі і ступень доктара па кананічным праве. Ён таксама навучаўся ў Пантыфікальнай Касцёльнай акадэміі (акадэмія ватыканскай дыпламатыі) у Рыме і ў Каталіцкім універсітэце Тулузы ў Францыі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 20 верасня 1969 года і служыў вікарыем у архідыяцэзіі Бардо да 1975 года, калі распачаў дыпламатычную службу. Быў сакратаром Нунцыятураў у Дамініканскай Рэспубліцы (1975-1978) і ў Ліване (1979-1983). У 1983 годзе стаў афіцыялам Рады Грамадскіх Спраў Касцёла, а потым удзельнічаў у спецыяльных місіях на Гаіці (1984 г.), у Бейруце і Дамаску (1986 г.). Быў членам ватыканскай дэлегацыі на сустрэчах Канферэнцыі па Еўрапейскай бяспецы і супрацоўніцтву, Канферэнцыі па раззбраенні і Культурным форуме ў Будапешце і затым у Вене.

Сакратар па адносінах з дзяржавамі

1 снежня 1990 г. Папам Рымскім Янам Паўлам II быў прызначаны Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту Апостальскага Пасаду. 6 студзеня 1991 г. з рук Яна Паўла II атрымаў біскупскае пасвячэнне ў базыліцы святога Пятра. Яго біскупскі дэвіз: Veritate et Caritate – Праўдай і Любоўю. Выконваючы сваю паслугу, ён па сутнасці з’яўляўся міністрам замежных спраў Ватыкана.

Бібліятэкар і архіварыус Святога Рымскага Касцёла

На кансісторыі 21 кастрычніка 2003 года біскуп Таран быў узведзены ў кардыналы-дыяканы. 24 лістапада таго ж года быў прызначаны архіварыусам і бібліятэкарам Святога Рымскага Касцёла, назіраць за Ватыканскімі Сакрэтнымі Архівамі і Ватыканскай Бібліятэкай.

Прадстаўляючы Папу Рымскага, кардынал Жан-Луі Таран наведаў у сакавіку 2005 года адкрыццё новага музея Халакоста ў Яд Вашэм у Ерузалеме. У той жа год быў адным з кардыналаў-выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў канклаве 2005 года, які абраў папу Бэнэдыкта XVI. Быў кардыналам-выбаршчыкам і на канклаве 2013 года, які абраў папу Францішка. Будучы актуальным кардыналам-протадыяканам, 13 сакавіка 2013 г. ён абвясціў абранне новага папы Францішка, а потым 19 сакавіка пад час інаўгурацыйнай літургіі наклаў на яго палій — сімвал пастырскай паслугі Біскупа Рыма.

Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу

25 чэрвеня 2007 года кардынал Жан-Луі Таран быў прызначаны старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. На гэтай пасадзе ён таксама ўзначальвае Камісію па рэлігійных адносінах з мусульманамі.

У дадатак да сваіх абавязкаў у якасці старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу з’яўляецца членам Дзяржаўнага Сакратарыяту, Кангрэгацыі Веравучэння, Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Кангрэгацыі па справах Біскупаў, Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, Папскай рады па культуры, Апостальскай Сігнатуры, Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, Папскай камісіі па справах горада-дзяржавы Ватыкан, Кардынальскай камісіі па наглядзе за Інстытутам Рэлігійных Спраў (Ватыканскі Банк).

Асаблівую ўвагу ў развіцці міжрэлігійнага дыялога кардынал Жан-Луі Таран звяртае на моладзь.

Як старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран сцвярджае, што міжрэлігійны дыялог — гэта не дыялог паміж рэлігіямі, а дыялог паміж вернікамі. Таму, жывучы ў плюралістычным свеце розных культур, рэлігій, адукацыі і навуковых даследаванняў, вернікі найперш павінны пазнаваць адно аднаго і прадстаўляць сваю веру, бо нельга будаваць дыялог на двухсэнсоўнасці. Пазнаўшы тое, што нас падзяляе і што аб’ядноўвае, неабходна агульнае выкарыстаць на служэнне грамадству.

Па матэрыялах catholic.by

Читайте также

В Молодечно обсуждают практики поддержания здорового образа жизни для всей семьи
Областной семинар «Здоровые города и поселки. Лучшие практики поддержания здорового образа жизни для всей семьи» проходит в Молодечно.
Молния убила 71 корову в Петриковском районе. Животноводу тоже досталось, но он выжил
В начале мая в Петриковском районе разряд молнии убил 71 корову. Под удар попал и животновод, который находился рядом. По счастливому стечению обстоятельств, мужчина остался жив. Узнали подробности необычной истории.
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.