Опубликовано: 14 мая 2014, 16:47
73

ПРАГРАМА ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Мядзельскім раёне (АБНОЎЛЕНАЯ)

Сёлета ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца 4-5 ліпеня пад дэвізам «Марыя – узор малітвы».

Адной з асаблівасцяў святкавання будзе наведванне крыжа Сусветнага дня моладзі. Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі будуць пілігрымаваць па дарогах архідыяцэзіі разам з пешымі пілігрымамі.

Сatholic.by апублікаваў папярэднюю праграму, прынятую на пасяджэнні арганізацыйнай групы, якое адбылося 12 мая ў мінскай курыі на чале з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Папярэдняя ПРАГРАМА ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай 2014

4 ліпеня, пятніца

  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 16.00 — прынясенне крыжа Сусветнага дня моладзі
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
  • 20.30 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 21.00 — марыйныя Нешпары
  • 22.00 — рахунак сумлення
  • 22.45 — адарацыя крыжа Сусветнага дня моладзі
  • 24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, святая Імша

5 ліпеня, субота

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку
  • 02.00 — святая Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша
  • 07.30 — Фацімскі ружанец
  • 09.00 — святая Імша
  • 10.15 — прэзентацыя рэлігійнай літаратуры выдавецтва «Про Хрысто»
  • 11.00 — святая Імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. Развітанне з крыжом Сусветнага дня моладзі. Ушанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ.

Праграма будзе дапоўнена, магчымы змены.

Як праходзіла свята ў 2013 годзе, можна паглядзець у спецыяльнай рубрыцы Край.бай.

Паводле catholic.by

Читайте также

Жительница Глубокского района хотела «задекларировать» сбережения, а попала на мошенников
В Глубокский РОВД обратилась местная жительница, которая стала жертвой телефонных мошенников.
В Поставах проходят съёмки тревел-шоу «Велобайки-квест»
В Поставах проходят съёмки тревел-шоу «Велобайки-квест». Это уже 5-й сезон популярного медийного проекта телеканала «ТНТ International» о путешествии по стране на велосипеде. Организатор проекта — велосипедный клуб «Минск».
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.