Опубликовано: 11 мая 2021, 11:34
2602

Пажар у Будславе. Гарыць галоўная каталіцкая святыня Беларусі

Раніцай 11 мая на даху Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай успыхнуў пажар. Дах прагарэў і абрынуўся.

Як паведаміў catholic.by пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік, найсвяцейшы сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму былі вынесены ў бяспечнае месца. З дапамогаю валанцёраў з касцёла таксама было вынесена ўсё, што толькі магчыма: літургічныя праналежнасці, абразы, кнігі і іншыя рэчы.

Біскуп Алег Буткевіч, а таксама Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец выехалі ў Будслаў.

Каля 10.00 знішчаны агнём дах над цэнтральнай навай касцёла абрынуўся, абрынулася таксама адна з жырандоляў.

У ліквідацыі пажара ўдзельнічалі выратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў, Мінска, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскай вобласці, паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У 11.24 ён быў лакалізаваны, у 15.21 ліквідаваны.

Нагадаем, традыцыйны Будслаўскі фэст сёлета быў запланаваны на 2-3 ліпеня. У будслаўскім касцёле знаходзіцца абраз Маці Божай, які на працягу многіх стагоддзяў славіцца цудамі. Штогод туды ішлі тысячы паломнікаў. Людзі плануюць свой штогадовы водпуск так, каб трапіць на свята ў Будслаў. У 2018 годзе ЮНЕСКА ўнесла Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Пробашч парафіі ў Будславе: выносілі з касцёла рэчы, а потым проста стаялі і глядзелі, як гарыць

Пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік у размове з сatholic.by распавёў пра некаторыя моманты здарэння.

«У 7.47 я выклікаў пажарных, потым пачалі выносіць з касцёла ўсё, што можна. Гэта заняло каля гадзіны. Некаторыя людзі, якія дапамагалі выносіць, падалі ў касцёле, бо дыму ўжо было поўна. Потым проста стаялі і глядзелі, як гарыць», – падзяліўся святар.

Як адзначыў ксёндз Дзмітрый Дубовік, прычына ўзгарання невядомая, следчы камітэт ужо распачаў справу.

Так званы «стары касцёл», які знаходзіцца за алтарнай часткай святыні, полымя не закранула, «а вось у касцёле – арган мокры, алтар мокры, мокры ўвесь жывапіс».

«Да таго ж даху няма, а значыць усё далей будзе мокнуць, – са смуткам дадаў пробашч парафіі. – Скляпенні трымаюцца. Калі жар іх не пашкодзіў, то яны павінны вытрымаць».

Па словах ксяндза Дубовіка, як толькі будзе магчыма, парафіяне збяруцца ў святыні, каб прывесці яе ў парадак пасля пажару: «Заўтра, калі нам дазволяць увайсці, то мы плануем прыбраць ваду з касцёла. Унутры поўна вуголля, поўна вады».

Святар падкрэслівае, што ў такой сітуацыі марудзіць нельга: арган і алтар чакае пільны дэмантаж для наступнай кансервацыі і далейшага аднаўлення. Таксама распачнецца супраца з праекціроўшчыкамі, якія будуць шукаць часовае рашэнне для даху.

«Калі раней рамантавалі дах, то пад нагамі былі кроквы. Цяпер пад нагамі нічога няма. Яны ў нас даўжынёй 14 метраў і 40х40 см у сячэнні. Такія дрэвы вельмі складана знайсці, зразумела, што гэта зойме вельмі шмат часу», – адзначыў пробашч будслаўскай парафіі.

Фота і відэа з сайта catholic.by

Как выглядит будславский костел после пожара

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай сёлета пройдуць без зменаў

Следственный комитет возбудил уголовное дело по факту пожара в будславском костеле

У 2017 годзе пажар знішчыў касцёл у Клюшчанах Астравецкага раёна, пабудаваны ў 18-м стагоддзі

Читайте также

Дом не успели достроить, а он уже загорелся в Молодечненском районе
Недостроенный частный дом горел ранним утром 15 июня в деревне Шеметовщина Молодечненского района. Огонь повредил обшивку и всё, что находилось внутри. Обошлось без пострадавших.
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
«Отец меня дубасил ремнем, а Финберг уволил за профнепригодность». Александр Солодуха на фестивале рассказал молодечненцам много интересного
Заслуженный артист Беларуси, эстрадный певец Александр Солодуха на своей творческой встрече с молодечненцами 13 июня во Дворце культуры был улыбчив, искренен и откровенен. Творческих вершин Солодуха добился неустанной пахотой и теперь имеет право рассказывать о самом сокровенном.