Опубликовано: 18 сентября 2012, 10:41
78

Мядзел успамінаў Максіма Танка выставамі, спевамі і дзіцячымі малюнкамі (ФОТА)

15 верасня ў Мядзеле адбылося Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню…”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

У свяце прынялі ўдзел шматлікія паэты, пісьменнікі, літаратары. Напрыклад — Віктар Шніп, Мікола Мятліцкі, Мікола Шабовіч, Анатоль Бутэвіч, Генадзь Пашкоў.

Пасля ўскладання кветак да магілы Максіма Танка ў вёсцы Новікі ў Мядзеле адкрылі памятны знак у гонар 100-годдзя з дня нараджэння паэта.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка адкрылі выставу па выніках Міжнароднага фотапленэра “Дарогамі Максіма Танка”. У Мядзельскім ГДК адбылася сустрэча з творчай групай хранікальна-дакументальнага фільма “Максім Танк”. Выстава, прысвечаная паэту, прайшла ў Мядзельскім музеі Народнай славы. Там жа адбылася прэзентацыя кнігі “Усё жыццё я не любіў расстанняў”.

На вуліцах выступалі фальклорныя калектывы, а дзеці малявалі карціны па творчасці Максіма Танка. Прадставілі сваю прадукцыю народныя майстры з Мядзельшчыны, Пастаўшчыны, Мінскай вобласці. Можна было набыць кнігі, паслухаць паэтаў і пісьменнікаў.

У амфітэатры на беразе возера Мястра адбылося свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню…”. Адкрыў яго міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Са сцэны гучалі вершы Максіма Танка, песні на яго радкі. У свяце, апроч прадстаўнікоў улады і пісьменнікаў, прынялі ўдзел спевакі Надзея Мікуліч, Алег Сямёнаў, Дзмітрый Качароўскі, ансамблі “Грамніцы”, “Свята”. Нямала завітала вядомых землякоў Максіма Танка – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч, паэты Мікола Шабовіч, Рагнед Малахоўскі і іншыя.

Изображение 1Изображение 2Изображение 3Изображение 4Изображение 5Изображение 6Изображение 7Изображение 8Изображение 9Изображение 10

Віктар РУДЗІН

Читайте также

Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
Столкновение авто на пересечении и лось на дороге - ДТП в Вилейском и Воложинском районах
13 июня произошли дорожно-транспортные происшествия в Вилейском и Воложинском районах. В одном случае произошло столкновение авто при пересечении, в другом - на дорогу выбежало дикое животное.